Герхард Хансен

Герхард Хансен нарв.: Gerhard Henrik Armauer Hansen; 29 ліпеня 1841 — 12 лютага 1912) — нарвежскі ўрач, вядомы дзякуючы адкрыццю і ідэнтыфікацыі бактэрыі Mycobacterium leprae ў 1873 г. як агента, які выклікае лепру.

Герхард Хансен
нарв.: Gerhard Henrik Armauer Hansen
Gerhard Henrik Armauer Hansen.jpg
Дата нараджэння 29 ліпеня 1841(1841-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1912(1912-02-12)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, патолагаанатам, біёлаг
Навуковая сфера Лепра
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кавалер 1 класа ордэна Святога Олафа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герхард Хансен

БіяграфіяПравіць

Хансен нарадзіўся ў Бергене (Нарвегія) і вывучаў медыцыну ў Каралеўскім універсітэце Фрэдэрыка (у цяперашні час Універсітэт Осла). Ён прайшоў кароткую стажыроўку ў Нацыянальным шпіталі ў Хрысціяніі (Осла) і ў якасці ўрачы на Лафатэнскіх астравах.

У 1868 годзе Хансен вярнуўся ў Берген для вывучэння лепры і прыступіў да працы сумесна з экспертам у гэтай галіне Д. К. Даніэльсенам. На аснове эпідэміялагічных даследаванняў Хансен зрабіў выснову, што лепра з'яўляецца хваробай з канкрэтнай прычынай.

У 1870—1871 гг. Хансен наведаў Бон і Вену, каб атрымаць прафесійную падрыхтоўку, неабходную для доказу сваёй гіпотэзы. У 1873 годзе ён абвясціў аб выяўленні Mycobacterium leprae ў тканках ўсіх хворых, хоць ён не распазнаў іх як бактэрыі і атрымаў нязначную падтрымку. У 1879 годзе ён даў ўзоры тканак Альберту Нейсеру, які паспяхова афарбаваў бактэрыі і абвясціў пра свае высновы ў 1880 годзе, заявіўшы, што выявіў арганізм, які выклікае захворванне.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Gerhard Armauer Hansen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Gerhard Henrik Armauer Hansen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. а б Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 11 лістапада 2017.