Гнат Пятровіч Юра
Гнат Пятровіч Юра (8 студзеня 1888, с. Федвар, цяпер с. Падлеснае Александрыйскага раёна Кіраваградскай вобласці — 18 студзеня 1966, Кіеў) — украінскі акцёр, рэжысёр, народны артыст СССР (1940).
Гнат Юра | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Гнат Пятровіч Юра |
Дата нараджэння | 27 снежня 1887 (8 студзеня 1888) |
Месца нараджэння | сяло Федвар, Александрыйскі павет, Херсонская губерня |
Дата смерці | 18 студзеня 1966 (78 гадоў) |
Месца смерці | Кіеў, УССР, СССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1936 — цяп. час |
Тэатр | КУАДТ імя І. Я. Франко |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0950998 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Прафесійную сцэнічную дзейнасць пачаў у 1907 годзе. Працаваў у тэатрах Украіны. Яркі камедыйны акцёр, Юра развіваў лепшыя традыцыі ўкраінскага сцэнічнага мастацтва. Адзін з заснавальнікаў (1920) і кіраўнікоў (да 1954, у 1954-61 сумесна з М. М. Крушальніцкім) Новага тэатра ў Вінніцы, які стаў Тэатрам імя Франко (з 1923 у Харкаве, з 1926 у Кіеве). Сярод найбуйнейшых рэжысёрскіх работ: «97» Куліша (1924, граў ролю Капысткі), «Вій» Вішні паводле Гогаля (1925), «Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ (1933, граў ролю Фігара), «Ой, не хадзі Грыца…» Старыцкага (1938), «Скрадзенае шчасце» Франко (1940, 1956), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948), «Калінавы гай» (1950) Карнейчука, «Вяселле Свічкі» Качэргі (1960). З 1938 выкладаў у Кіеўскім тэатральным інстытуце (з 1946 — прафесар). Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР (1-5-га скліканняў).