Гняздоўкавыя (Nidulariaceae) — сямейства грыбоў, якое ўваходзіць у парадак Agaricales.

Гняздоўкавыя

Cyathus striatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nidulariaceae Dumort. 1822

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68773
EOL  5975
MB  81878

Біялагічнае апісанне правіць

Пладовыя целы гастэроідныя  (руск.), звычайна шматлікія, але не зрослыя, спачатку шарападобнай, затым чашападобнай формы, невялікія, 0,5—1,5 см у дыяметры, 0,4—0,8 см у вышыню. Глеба  (руск.) складаецца з адной або некалькіх, аддзеленых адзін ад аднаго перыдыёляў, якія вонкава нагадваюць птушыныя яйкі. Перыдыёлы ў родаў Nidula і Nidularia карычневага колеру, у Cyathus яны чорныя, а ў Crucibulum чорныя перыдыёлы пакрытыя белай абалонкай. Базідыі чатырох- або васьміспоравыя, споры нярэдка даволі буйныя, гіялінавыя, цыліндрычнай або эліптычнай формы, з гладкай паверхняй.

Экалогія правіць

Прадстаўнікі сямейства — касмапаліты  (руск.), большай часткай сапратрофы, якія атрымліваюць патрэбныя рэчывы з раслінных рэшткаў.

Таксанамія правіць

Сінонімы правіць

Роды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Pegler, D.N.; Laessoe, T.; Spooner, B. British puffballs, earthstars and stinkhorns. — 1995. — С. 56. — 265 с. — ISBN 0947643818.