Версаль (горад)
Верса́ль (фр.: Versailles) — горад ва Францыі. Горад (камуна) Версаль, размешчаны за 17,1 кіламетра на паўднёвы захад ад цэнтра французскай сталіцы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Івелін. Насельніцтва ў 2004 годзе склала каля 85 900 жыхароў, зменшыўшыся з пікавай адзнакі 1975 года ў 94 145 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню населены пункт згадваецца ў 1038 годзе[1]. Горад развіўся з вонкавага двара Версальскага палаца, які служыў асноўнай рэзідэнцыяй каралеўскага двара ў апошняе стагоддзе старога парадку (у 1666—1789 гадах). У 1919 годзе па выніках Першай сусветнай вайны ў палацы быў падпісаны Версальскі мірны дагавор.
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на плато вышынёй ад 130 да 140 метраў над узроўнем мора (цэнтр Парыжа — толькі 33 м), акружаным лясамі. Плошча Версаля складае 26,18 км², гэта прыблізна чвэрць плошчы Парыжа; шчыльнасць насельніцтва — 3,275 чал./км² (паводле даных за 1999 год), а ў Парыжы — 20,164 чал./км². Версаль мае прамую і сіметрычную планіроўку вуліц, і па мерках XVIII стагоддзя з'яўляўся вельмі сучасным еўрапейскім горадам. Версаль стаў мадэллю для планіроўкі Вашынгтона.
Славутасці
правіць- Вялікі Версальскі палац з шырокім паркам і малымі палацамі Вялікі і Малы Трыянон — музейны комплекс, які з’яўляецца турыстычным аб’ектам сусветнага значэння.
- У самім горадзе захаваліся цэрквы Нотр-Дам (XVII стагоддзе) і Святога Людовіка (XVIII стагоддзе).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Радольф Крэйцэр (1766—1831) — французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Jacques Levron, Versailles, ville royale, éd. La Nef de Paris, 1964, page 19.
- ↑ https://www.versailles.fr/mairie/relations-internationales/
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт гарадскога савета (англ.) (фр.)