Кейсарыя

(Пасля перасылкі з Горад Кейсарыя)

Кейсарыя, гістарычная Кесарыя Палесцінская (у адрозненне ад Кесарыі Філіпавай і інш.) або Цэзарыя — горад у Ізраілі, старажытны горад у Палесціне на ўсходнім беразе Міжземнага мора паміж Яфай і Дорай, які быў пабудаваны Ірадам Вялікім у другой палове 1 ст. да н.э. і названы так у гонар рымскага імператара (ад лац. caesar: цэзар, кесар).

Старажытны горад
Кесарыя
קֵיסָרְיָה
Раскопкі ў Кесарыі
Раскопкі ў Кесарыі
32°30′00″ пн. ш. 34°53′59″ у. д.HGЯO
Краіна Ізраіль
Заснаваны I стагоддзе да н.э.
Разбураны 1265
Кейсарыя (Ізраіль)
Кейсарыя
Кейсарыя (Ізраіль)
Кейсарыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кесарыя хутка расла, багацела і стала адным з галоўных гарадоў Палесціны. Яна служыла рэзідэнцыяй рымскіх пракуратараў і цэнтрам грамадска-палітычнага жыцця краіны, адыгрывала важную ролю ў гісторыі распаўсюджвання хрысціянства. Паводле Новага Запавету тут апостал Пётр упершыню хрысціў паганца, сотніка Карнілу[1]; тут адбыўся суд над апосталам Паўлам[2].

Пасля разбурэння Іерусаліма Кесарыя зрабілася сталіцай Палесціны. У 198 г. тут адбыўся царкоўны сабор. У 4 ст. тут працаваў пачынальнік царкоўнай гісторыі Яўсевій Кесарыйскі[3].

У часы крыжовых паходаў Кесарыя адыгрывала важную ролю як адна з крэпасцей. Але з 13 ст. пасля яе разбурэння ў 1265 годзе султанам Бібарсам горад пачаў занепадаць і зараз ад Кесарыі Палесцінскай засталіся толькі руіны, за якімі захавалася старажытная назва даўняга горада.[4]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Дзеянні святых апосталаў, X, 1, 21; XI, 11.
  2. Дзеянні святых апосталаў, IX, XXI, XXIII, XXV—XXVII.
  3. Бракгаўз і Ефрон.
  4. Скарына Ф.: Творы… С. 152.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць