Манровія

(Пасля перасылкі з Горад Манровія)

Манро́вія (англ.: Monrovia) — горад у Афрыцы, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у вусці ракі Сент-Пол. Адміністрацыйны цэнтр графства Мантсерада.

Горад
Манровія
Monrovia
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
25 красавіка 1822
Плошча
  • 194,25 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 010 970 чалавек (2008)
Часавы пояс
Манровія на карце Ліберыі
Манровія (Ліберыя)
Манровія
Манровія (Ліберыя)
Манровія

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1822 годзе былымі рабамі з ЗША (названы ў гонар прэзідэнта ЗША Дж. Манро). З 1847 года сталіца Ліберыі. У 1961 годзе адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.

Эканоміка правіць

Металаапрацоўцы, цагельны завод. Аўтамайстэрні. Мэблевыя і харчовыя прадпрыемствы. Марскі порт (вываз каўчуку, жалезнай руды, пальмавага алею). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Робертсфілд (за 60 км ад горада)[1].

Адукацыя і культура правіць

Універсітэт Ліберыі. Нацыянальны музей.

Насельніцтва правіць

  • 1985 год — 280 000 чал. (ацэнка)[1]

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 203. — 671 с. с илл.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 85. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 203. — 671 с. с илл. (руск.)