Пальмавы алей
Пальмавы алей — тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы.
Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльнасць 921—925 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C), тэмпература застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў.
Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 20.