Пуэрта-Мальданада

(Пасля перасылкі з Горад Пуэрта-Мальданада)

Пуэрта-Мальданада (ісп.: Puerto Maldonado) — горад на паўднёвым усходзе Перу непадалёк ад мяжы з Бразіліяй і ў 55 км ад балівійскай мяжы. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Мадрэ-дэ-Дзьёс.

Горад
Пуэрта-Мальданада
ісп.: Puerto Maldonado
Цэнтральная плошча горада
Сцяг
Сцяг
PuertoMaldonado Plaza de Armas.jpg
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
Заснаваны
Вышыня цэнтра
183 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
92 024 чалавек (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
madrededios.net (ісп.) 
Пуэрта-Мальданада на карце Перу
Пуэрта-Мальданада (Перу)
Пуэрта-Мальданада
Панарама горада Пуэрта-Мальданада

Горад размешчаны пры зліцці рэк Мадрэ-дэ-Дзьёс (прыток Амазонкі) і Тамбапата, прыкладна ў 400 кіламетрах на ўсход ад Куска. Пуэрта-Мальданада з'яўляецца партовым горадам, уніз ад якога пачынаецца суднаходства па рацэ Мадрэ-дэ-Дзьёс.

Горад часта завуць «паўднёвай сталіцай перуанскай Амазоніі» і «сусветнай сталіцай флоры і фаўны», таму што ён з'яўляецца варотамі для наведвання нацыянальнага парку Ману, прызнанага ў 1987 годзе ЮНЕСКА — Натуральнай Спадчынай Чалавецтва, і нацыянвльнага запаведніка Тамбапата-Кандама, якія славяцца вялікай разнастайнасцю флоры і дзікай фаўны джунгляў.

ГісторыяПравіць

Горад Пуэрта-Мальданада быў заснаваны ў 1902 годзе Фаўсціна Мальданада, які даследаваў раку Мадрэ-дэ-Дзьёс ад самых вытокаў да яе зліцця з ракой Тамбапата.

ЭканомікаПравіць

У мінулым эканоміка горада грунтавалася на лесанарыхтоўцы, апрацоўцы і транспарціроўцы драўніны, здабычы золата і каўчуку, збору ўраджаяў бразільскага арэху, аднак у цяперашні час, дзякуючы свайму размяшчэнню паблізу ад нацыянальных паркаў Ману, Баўаха-Санене і Тамбапата-Кандама, Пуэрта-Мальданада з'яўляецца буйнейшым цэнтрам экатурызму ў Перу.

НасельніцтваПравіць

У горадзе жыве больш за 92 000 жыхароў, што складае прыблізна тры чвэрці ўсяго насельніцтва рэгіёну Мадрэ-дэ-Дзьёс.

АэрапортПравіць

Мясцовы аэрапорт "Padre Aldamiz International Airport" размешчаны за 8 км ад горада.

Выдатныя мясціныПравіць

  • Возера Сандавал, размешчана за 5 км ад горада.
  • Возера Валенсія, размешчана за 60 км ад горада.
  • Узгорак чырвоных папугаяў Ара Каларада, размешчаны за 150 км ад горада ў нацыянальным запаведніку Тамбапата.
  • Нацыянальны парк Ману
  • Запаведнік Тамбапата-Кандама
  • Нацыянальны парк Баўаха-Санене (90 км ад горада).

СпасылкіПравіць