Городняне
«Городняне» (бел.: гарадзенцы) ― беларускі музычны ансамбль, які быў створаны ў Гродна ў 1964 годзе.
Городняне | |
---|---|
Жанры | рок-н-рол |
Краіны |
Гісторыя
правіцьСтваральнікам гітарнага ансамбля ў Гродна ў 1964 годзе быў Аляксандар Саўчыц. Першымі прыладамі музыкаў былі: акустычная гітара, акардэон, бас-балалайка і піянерскі барабан. Пазней яны сталі рабіць самаробныя элетрагітары, вывучаючы фотаздымкі, што былі ўпотай перавезеныя праз заходнюю мяжу. З складанасцямі быў здабыты трохватны узмацняльнік і вялізныя «кінапаўскія» дынамікі.[1]
Створаны ансамбль лічыцца першым у горадзе біт -гуртом. Першапачаткова гурт выступаў пад назвай «Дзеці Элізы». Склад і назва гурта неаднаразова мяняліся, перш чым спыніўся на «Городняне». Месца для рэпетыцый знайсці было не магчыма, таму музыкі рэпетавалі на гарышчах, у падвалах і бомбасховішчы.[2]
«Городняне» былі ўладальнікамі адзінай у Беларусі сапраўднай бас-гітары «Musima », якую атрымалася перавезці праз мяжу з дапамогай знаёмага музыкаў з Акадэміі навук СССР. У адрозненне ад большасці гуртоў таго часу, акрамя кавераў на «The Beatles» стваралі і ўласныя кампазіцыі. Яўген Ваўчковіч і Ўладзімір Волкаў рабілі тэкставыя пераклады і рыфмоўку. Канцэрты гурта праходзілі ў школах і часта сканчаліся скандалам — музыкі паспявалі сыграць адну-дзве песні, пасля чаго адміністрацыя выганяла іх са сцэны. Тым не менш, у 1966 годзе гурт выйграў першы гарадскі конкурс моладзевых ансамбляў, пасля якога з гуртом пачаў супрацоўнічаць Уладзімір Кандрусевіч.[3]
Зноскі
- ↑ Дзянісаў, Алесь. Гарадзенскія гіпі: час змаганьня за любоў (частка 1) . Тузін Гітоў (30 студзеня 2015). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Шаранкевич, Антон. Рок-н-ролл через железный занавес. Как гродненцы 60-х слушали и играли запрещенную в СССР музыку . Hrodna.life (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2021. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Будкін, Сяргей. 60 год беларускага рок-н-рола. Лекцыя Сяргея Будкіна . Onliner.by (15 октября 2020 в 8:00). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 7 верасня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Sex, drugs & rock-n-roll. Юрий Григер о музыкальной жизни Гродно в СССР (руск.)