Готландскі бой

Марскі бой Першай сусветнай вайны

Го́тландскі бой — марскі бой паміж 1-й брыгадай крэйсераў Балтыйскага флоту і атрадам нямецкіх караблёў, які адбыўся 19 чэрвеня 1915 года ў Балтыйскім моры, каля вострава Готланд.

Готландскі бой
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Германскі мінны крэйсер Альбатрос, які выкінуўся на бераг пасля бою з рускімі крэйсерамі.
Германскі мінны крэйсер Альбатрос, які выкінуўся на бераг пасля бою з рускімі крэйсерамі.
Дата 19 чэрвеня (2 ліпеня1915 года
Месца Балтыйскае мора
Вынік Перамога Расійскай імперыі
Праціўнікі
Германская імперыя
Германскі імперскі флот
Расія
Балтыйскі флот
Вялікабрытанія
Брытанская падводная флатылія ў Балтыйскім моры
Камандуючыя
Германская імперыя камадор Яганес фон Карпф Расія адмірал Міхаіл Бахіраў
Сілы бакоў
крэйсеры «Раон», «Аўгсбург», «Любек», мінны загараджальнік «Альбатрос», 7 мінаносцаў крэйсеры «Адмірал Макараў», «Баян», «Волат», «Алег», «Рурык», 9 эсмінцаў

Дадаткова: падводная лодка E9
Страты
мінны загараджальнік «Альбатрос» (2208 тон)
пашкоджаны два крэйсеры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва правіць

18 чэрвеня 1915 года рускія крэйсеры «Адмірал Макараў», «Баян», «Волат», «Алег», «Рурык», эсмінец «Новік», а таксама 8 эсмінцаў пад камандаваннем контр-адмірала Бахірава выйшлі ў мора для абстрэлу Мемеля. У той жа дзень атрад германскіх караблёў (крэйсеры «Раон», «Аўгсбург» (сцяг камадора Карпфа) і «Любек», мінны крэйсер «Альбатрос», 7 мінаносцаў) выйшаў для пастаноўкі мін у Аба-Аландскім раёне. Паставіўшы загароду, Карпф паведаміў па радыё на базу аб выкананні задачы. Гэтая радыёграма была перахопленая рускай службай сувязі, расшыфраваная і перададзена Бахіраву, пасля чаго той аддаў загад ісці на перахоп нямецкіх караблёў.

19 чэрвеня ў 7:30 рускія караблі выявілі ля вострава Готланд «Аўгсбург», «Альбатрос» і 3 эсмінца (крэйсеры «Раон» і «Любек» з 4 эсмінцамі ў гэты час ішлі ў Лібаву) і адкрылі па іх агонь. Карпф, ацаніўшы становішча, загадаў «Раону» і «Любеку» вярнуцца да атрада, «Альбатросу» схавацца ў шведскіх тэрытарыяльных водах, а сам на «Аўгсбургу» стаў адыходзіць на поўдзень. Рускія крэйсеры «Волат» і «Алег» артылерыйскім агнём падпалілі «Альбатрос» і прымусілі яго выкінуцца на бераг ля вострава Эстэргорн.

Рускія крэйсеры накіраваліся ў Фінскі заліў на сваю базу. Каля 10 гадзін яны сустрэлі «Раон», «Любек» і 4 эсмінцы. Кароткачасовая артылерыйская дуэль не дала перавагі ні аднаму з бакоў. Адчуваючы недахоп у снарадах, рускія крэйсеры пачалі адыходзіць, але праціўнік, расцаніўшы гэты манеўр як спробу рускіх паставіць яго пад удар больш значных сіл, выйшаў з бою. У 10 гадзін 30 хвілін германскія караблі сустрэлі выкліканы ў раён бою «Рурык». Адкрыўшы агонь, ён дамогся траплення ў «Раон», але, ухіляючыся ад атакі падводнай лодкі, страціў яго ў тумане, адмовіўся ад пошуку і накіраваўся ў Фінскі заліў.

Немцы паслалі на дапамогу свайму атраду крэйсеры «Прынц Адальберт» і «Прынц Генрых». «Прынц Адальберт» быў тарпедаваны брытанскай падлодкай E9 і выйшаў са строю.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць