Гравітацыйны калапс
Гравітацы́йны кала́пс — катастрафічна хуткае сцісканне масіўных цел пад уздзеяннем гравітацыйных сіл. Гравітацыйным калапсам можа завяршацца эвалюцыя зорак з масай звыш трох сонечных мас. Пасля вычарпання ў такіх зорках матэрыялу для тэрмаядзерных рэакцый яны губляюць сваю механічную ўстойлівасць і пачынаюць з павялічанай скорасцю сціскацца да цэнтра. Калі ўнутраны ціск, які расце, спыняе гравітацыйнае сцісканне, то цэнтральная вобласць зоркі становіцца звышшчыльнай нейтроннай зоркай, што можа суправаджацца скідваннем абалонкі і назірацца як успышка звышновай зоркі. Аднак калі маса зоркі перавысіць граніцу Опенгеймера — Волкава, то калапс працягнецца да яе пераўтварэння ў чорную дзірку.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Гравітацыйны калапс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 384.
- На переднем крае астрофизики: Пер. с англ. М., 1979.
- Шапиро С.Л., Тьюколски С.А. Черные дыры, белые карлики и нейтронные звезды: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1985.