Гранічна дапушчальны выкід

Гранічна дапушчальны выкід (ГДВ) — параметр для апісання колькасці забруджвальнага рэчыва ў адыходных газах, што лічыцца гранічна дапушчальнай пры яго скідзе ў атмасферу за пэўную адзінку часу.

ГДВ усталёўваюць для усіх крыніц забруджвання атмасферы (і для ўсіх дамешак, што выкідаюць гэтыя крыніцы) такім чынам, што выкіды шкодных рэчываў з данай крыніцы і сукупнай колькасці крыніц горада ці іншага населенага пункта не ствараюць, з улікам перспектывы развіцця прамысловых прадпрыемстваў і рассейвання ў атмасферы шкодных рэчываў, прыземную канцэнтрацыю, што перавышае іх ГДКмр.

Асноўныя значэнні ГДВ — максімальныя разавыя — усталёўваюць пры поўнай нагрузцы на газаачышчальнае і тэхналагічнае абсталяванне ў звыклым рэжыме работы, без іх перавышэння напрацягу 20-хвілінных інтэрвалаў. Нароўні з максімальнымі разавымі (кантрольнымі) значэннямі ГДВ (г/з) вызначаюць вытворныя ад іх гадавыя значэнні ГДВг (т/г) для асобных крыніц і прадпрыемства ў цэлым з улікам часавай нераўнамернасці выкідаў, у тым ліку за кошт планавага рамонту газаачышчальнага і тэхналагічнага абсталявання.

Пры немагчымасці дасягнення прадпрыемствам значэнняў ГДВ з прычын аб'ектыўнага характару для яго усталёўваюць значэнні часова ўзгодненых выкідаў (ЧУВ) шкодных рэчываў ды ўводзяць паступовае зніжэнне іх паказчыкаў да значэнняў, што забяспечваюць выкананне ГДВ.