Гра́фіс (Graphis) — род лішайнікаў сямейства графідавых.

Графіс

Графіс начэрчаны (Graphis scripta)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Graphis Adans. (1763)

Тыпавы від
Graphis scripta (L.) Ach. (1809)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71599
MB  2131

Апісанне правіць

Слаявіна ў выглядзе дробназярністай, аліўкава-шэрай, матавай скарыначкі, часам слабапрыкметная або цалкам у субстраце. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, доўгія і вузкія, прамыя, дугападобна выгнутыя, часам хвалістыя і разгалінаваныя, утвараюць малюнак, які нагадвае складаныя пісьмёны (адсюль назва). Дыск апатэцыя вузкі, шчылінападобны, чорны, з шызым напылам або без яго. Сумкі 8-споравыя. Споры цыліндрычныя, бясколерныя, потым цямнеюць.

Віды правіць

Вядома 300 пераважна трапічных і субтрапічных відаў, ва ўмераных шыротах — некалькі відаў. На Беларусі пашыраны графіс начэрчаны (Graphis scripta), расце на гладкай кары лісцевых дрэў.

Значэнне правіць

Індыкатарныя расліны.

Зноскі

  1. а б в г д Zacarias Lepista; André Aptroot (March 2022). "Five further species of Graphis reported new to Europe from Portugal". The Lichenologist. 54: 101–106. doi:10.1017/S0024282922000093.

Літаратура правіць

  • Графіс // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.