Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт
Грузі́нскі тэхні́чны ўніверсітэ́т (груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი | |
Арыгінальная назва | груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Georgian Technical University |
Заснаваны | 1922 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | gtu.ge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГрузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.
Структура
правіць- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт энергетыкі і тэлекамунікацый
- Горна-геалагічны факультэт
- Факультэт хімічнай тэхналогіі і металургіі
- Факультэт транспарту і машынабудавання
- Факультэт архітэктуры, урбаністыкі і дызайну
- Факультэт права і міжнародных адносін
- Факультэт інжынернай эканомікі, медыя-тэхналогій і сацыяльных навук
- Факультэт бізнес-тэхналогій
- Факультэт інфарматыкі і сістэм кіравання
- Факультэт аграрных навук і інжынерыі біясістэм
- Міжнародная школа дызайну
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.