Грынь Івановіч
Грынь Івановіч — беларускі друкар і гравёр 16 ст. Нарадзіўся ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павета. Быў вучнем кнігадрукара І. Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазней у 1577—1579 гадах вучыўся ў майстра Лаўрэнція Філіповіча. Пасля навучання рабіў шрыфты і аздобы для выданняў Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 годзе зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. У 1583 годзе вярнуўся ў Львоў, дзе заключыў дагавор з Фёдаравым на выраб новых шрыфтоў. Пасля смерці Фёдарава ў 1583 годзе звесткі пра Івановіча адсутнічаюць.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).