Грыхальва
Грыхальва (ісп.: Río Grijalva) — рака на паўднёвым усходзе Мексікі. З'яўляецца адной з найбуйнейшых рэк краіны, даўжыня яе складае 480 км. Упадае ў Мексіканскі заліў. Рачны басейн складае 134 400 км². На рацэ створаны каскад з 4 ГЭС сумарнай устаноўленай магутнасцю 4,8 млн. кВт. Найбуйнейшая з гэтых ГЭС - Чыкаасен (2,4 млн. кВт).

Рака Грыхальва, каньён Сумідэра
Рака названая ў гонар іспанскага канкістадора Хуана дэ Грыхальва, які наведаў гэты раён у 1518 годзе.
СпасылкіПравіць
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|