Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт

Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт (грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.

Грэчаскі адкрыты ўніверсітэт
грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва грэч. Ελληνικό Ανοικτό Πανεπιστήμιο
Заснаваны 1992
Краіна
Размяшчэнне Патры
Сайт eap.gr

Агульная характарыстыка

правіць

Працуе на ўзор Брытанскага адкрытага ўніверсітэта і забяспечвае выключна дыстанцыйнае навучанне на ўзроўні бакалаўрыяту і аспірантуры. Быў заснаваны ў 1992 годзе, але працаваць пачаў з 1997 года, першыя студэнты былі прыняты ў 1999 годзе. Адміністрацыйны персанал ВНУ складае каля 200 чалавек. Універсітэт з'яўляецца шостым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Грэцыі.

Структура

правіць
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа навукі і тэхнікі
  • Школа прыкладных мастацтваў і ўстойлівага дызайну

Спасылкі

правіць
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.