Гурт (нумізматыка)
(Пасля перасылкі з Гурт манеты)
Гурт (ням.: Gurt — літаральна «пояс», «папруга») — бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. 3 другой паловы XVI стагоддзя на гуртах некаторых заходнееўрапейскіх манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца XVII стагоддзя рабілі карбоўку (геаметрычны або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спецыяльная апрацоўка гурта стала ўсеагульнай[1].
- Віды гуртоў
-
Заглыблены надпіс. 5 марак, Германія, 1935 г.
-
Выпуклы надпіс. 5 франкаў, Францыя, 1873 г., тып Геракл.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Randschrift_rijksdaalder.jpg/220px-Randschrift_rijksdaalder.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Coin_edge_enscription_mill.jpg/220px-Coin_edge_enscription_mill.jpg)
Зноскі
- ↑ Гурт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
правіць- Гурт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гурт (нумізматыка)
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |