Густаў Адлерфельт
Густаў Адлерфельт (шведск.: Gustaf Adlerfelt; 1671—9 ліпеня 1709, Палтава) — шведскі прыдворны.
Густаў Адлерфельд | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык |
Дата нараджэння | 1671 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1709 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Жонка | Anna Kristina Steb[d] |
Дзеці | Carl Maximilian Emanuel Johan Adlerfelt[d] |
Альма-матар |
Вучыўся ва ўніверсітэтах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 года горфюнкер, з 1701 года пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—1721. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваенных дзеянняў, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дапаўняў яго афіцыйнымі дакументамі, іншымі крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 годзе ў Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на французскай, англійскай і нямецкай мовах (1740—1742); у арыгінале выдадзены ў 1919 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Густаў Адлерфельт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).