Гута-Карэцкая
Гута-Карэцкая[1] (руск.: Гута-Корецкая) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лопаценскага сельскага паселішча.
Сяло
|
Гісторыя
правіцьСяло заснавана ў 1720-х гадах.
Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.