Гутнае шкло — шкляныя вырабы, атрыманыя спосабам выдзімання, фармавання і дэкарыравання ўручную ў гарачым стане непасрэдна каля гутнай печы; від мастацкага шкла.

У Беларусі гутнае шкло дасягнула высокага мастацкага ўзроўню ў XVIXVII стст. Вырабы — бакалы, кубкі, флаконы, фігуркі жывёл, шкляніцы — аздабляліся ляпным дэкорам, каляровымі ніткамі, жгутамі і г.д.

У XVIXIX стст. выраблялася пераважна ў дробных гутах. У другой палове XIX стагоддзя ў сувязі з узнікненнем шклозаводаў і ўстаноўкай пнеўматычных прыстасаванняў для выдзімання посуду ў формы прыйшло ў заняпад.

Як прадукцыя масавай вытворчасці гутнае шкло пашырылася ў 1960 — пачатку 1990-х гг. на шклозаводзе «Нёман». Сярод мастакоў, якія працуюць у гутным шкле: В. Дзівінская, У. Жохаў, Т. Малышава, У. Мурахвер, Л. Мягкова, В. Падліпаліна, В. Сазыкіна, В. Самахвалаў, Г. Сідарэвіч, А. Ткачова, С. Шэцік і інш.

Літаратура

правіць