Гэйб Логан Ньюэл (англ.: Gabe Logan Newell; 3 лістапада 1962), вядомы пад нікам Гэйбен (англ.: Gaben) — амерыканскі прадпрымальнік, найбольш вядомы як сузаснавальнік і дырэктар кампаніі Valve Software.

Гэйб Ньюэл
англ.: Gabe Newell
Імя пры нараджэнні англ.: Gabe Logan Newell
Род дзейнасці game designer, прадпрымальнік, праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі
Дата нараджэння 3 лістапада 1962(1962-11-03) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ньюэл нарадзіўся ў Каларада і вырас у Дэйвісе, штат Каліфорнія. Паступіў у Гарвардскі універсітэт у 1980 годзе, аднак сыйшоў у 1983, не скончыўшы навучанне, каб далучыцца да Microsoft. У Microsoft працаваў над першымі версіямі аперацыйнай сістэмы Windows. Ньюэл і яго калега, Майк Харынгтан, пакінулі Microsoft у 1996 годзе, каб заснаваць Valve і разам фінансавалі распрацоўку сваёй першай гульні Half-Life.

У снежні 2010 года Forbes уключыў Ньюэла ў спіс людзей, якіх трэба ведаць, перш за ўсё за яго працу над Steam. У сакавіку 2012 году Ньюэл увайшоў у спіс мільярдэраў Forbes з капіталам у 1,5 мільярда долараў. У кастрычніку 2017 года Ньюэл увайшоў у спіс ста найбагацейшых людзей у ЗША па версіі Forbes з капіталам у 5,5 мільярда долараў.[3]

Зноскі

  1. ALUMNI: Gabe Newell — 2017. Праверана 17 студзеня 2023.
  2. https://www.linkedin.com/pub/gabe-newell/3/a33/2b6
  3. Chalk, Andy. Gabe Newell is worth $5.5 billion, according to Forbes (англ.). PC Gamer (19 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы November 23, 2017. Праверана October 19, 2017.