Valve Corporation, таксама вядомая як Valve Software або проста Valve — амерыканская кампанія, якая займаецца распрацоўкай відэагульняў, іх выдавецтвам і лічбавым распаўсюджваннем. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца у Белв’ю, штат Вашынгтон. Valve найбольш вядомая як распрацоўшчык гульнявых франшыз Half-Life, Counter-Strike, Portal, Team Fortress, Day of Defeat, Left 4 Dead і Dota, а таксама лічбавага сэрвісу Steam.

Valve Corporation
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаванне 1996[1]
Заснавальнікі Гэйб Ньюэл і Майк Харынгтан[d]
Размяшчэнне
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя камп’ютарная гульня і праграмнае забеспячэнне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 330 чал. (2013)
Сайт valvesoftware.com (англ.)

Valve была заснавана ў 1996 годзе былымі супрацоўнікамі Microsoft Гейбам Ньюэлам і Майкам Харынгтанам. У 1998 была выпушчана першая гульня, шутар ад першай асобы Half-Life, якая мела вялікі камерцыйны поспех. Харынгтан сышоў з кампаніі ў 2000 годзе. У 2003 годзе Valve запусціла Steam, пазней выйшлі Half-Life 2 (2004), Half-Life 2: Episode One (2006) і Episode Two (2007), шматкарыстальніцкія гульні Team Fortress 2 (2007) і Left 4 Dead (2008), гульні-галаваломкі Portal (2007) і Portal 2 (2011).

У 2010-я гады Valve выпускала менш гульняў і эксперыментавала з апаратным забеспячэннем і віртуальнай рэальнасцю. У 2015 годзе былі выпушчаны гульнявыя камп’ютары Steam Machine, а таксама шлем віртуальнай рэальнасці HTC Vive ў супрацоўніцтве з кампаніяй HTC. У 2020 годзе выйшла флагманская гульня Valve у віртуальнай рэальнасці Half-Life: Alyx. У 2022 годзе Valve выпусціла партатыўную гульнявую сістэму Steam Deck.

У 2012 годзе ў Valve працавала каля 250 чалавек, а вартасць кампаніі перавышала 3 мільярды долараў ЗША. Большую частку прыбытку Valve атрымлівае ад Steam, які прынёс прыкладна 3,4 мільярда долараў па ацэнках толькі за 2017 год.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі

правіць