«Portal» — камп’ютарная гульня ў жанры галаваломкі[ru] ад першай асобы[en] (англ.: First Person Puzzle)[5][6], распрацаваная «Valve Corporation[en]». Гульня была выпушчана для ПК і «Xbox 360» у складзе зборкі «The Orange Box[en]» 10 кастрычніка 2007 года. Партаваная версія «Portal» для прыстаўкі «PlayStation 3» распрацоўвалася студыяй «EA UK» і была выпушчана 11 снежня 2007 года[7].

Portal
Вокладка асобнага ПК-выдання гульні
Распрацоўшчык Valve Corporation[d]
Выдаўцы Valve Corporation (Steam)
Electronic Arts (раздробны гандаль)
Частка серыі Portal
Даты выпуску
Апошняя версія На рухавічку «Source 24» (Build 5339) / 20 чэрвеня 2013[3]
Жанр Галаваломка ад першай асобы
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: TTeens
PEGI: 12+
Стваральнікі
Геймдызайнер Кім Свіфт[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы ПК (Windows, Mac OS X, Linux), PlayStation 3, Xbox 360, Android
Гульнявы рухавічок Source
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты DVD, BD, Steam
Сістэмныя
патрабаванні
Мінімальныя для Windows[4]: Працэсар 1.7 ГГц; 512 МБ АЗП; відэакарта[en], сумяшчальная з DirectX 8.1 (з падтрымкай SSE); Windows XP/Vista/7; злучэнне з Інтэрнэтам для актывацыі і абнаўлення гульні
Кіраванне клавіятура і мыш (ПК)
Геймпад (PS3, Xbox 360)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гульня шырыцца ў складзе зборкі «The Orange Box» як на DVD- або BD[en]-носьбітах, гэтак і праз сістэму лічбавай дыстрыбуцыі[en] «Steam». Сусветным выдаўцом скрынкавай версіі зборкі з’яўляецца карпарацыя «Electronic Arts». На тэрыторыі краін СНД «Portal» шырыцца кампаніяй «Бука[ru]» ў дзвюх камплектацыях: у складзе «The Orange Box»[8] і ў якасці незалежнага праграмнага прадукту[9].

Падзеі «Portal» разгортваюцца ў сусвеце «Half-Life[ru]», у Лабараторыі даследавання прыроды парталаў («Aperture Science»). Гулец выступае ў ролі дзяўчыны па імі Чэл[en], якая праходзіць выпрабаванні ўсярэдзіне гэтай Лабараторыі. Гульнявы працэс заснаваны на рашэнні галаваломак з дапамогай пераноснай прылады, якая дазваляе ствараць на плоскіх паверхнях парталы — два злучаныя разрывы матэрыі, праз якія можна імгненна перамяшчацца ў прасторы самому ці пераносіць прадметы[10].

«Portal» атрымала высокія ацэнкі і зарабіла мноства ўзнагарод гульнявой крытыкі, улучаючы шэраг тытулаў «Гульня года 2007»[11][12]. Вакол сюжэта гульні і яго дачынення да падзей у гульнях серыі «Half-Life» вядуцца розныя абмеркаванні на форумах, а героі гульні і элементы геймдызайну сталі папулярным сеткавым мэмам[en][13][14].

Гульнявы працэс правіць

 
Схема, што ілюструе захаванне кінетычнай энергіі пры праходзе гульца праз партал.

Гульнявы працэс круціцца вакол Пераноснай прылады стварэнні парталаў (англ.: Aperture Science Handheld Portal Device) — выдуманай прылады, якая дазваляе ствараць два парталы. Парталы абмежаваны плоскімі паверхнямі. У адзін і той жа час могуць быць адкрыты толькі два парталы, што адрозніваюцца па колеры — блакітны і аранжавы. Пры адкрыцці новага партала раней адкрыты партал таго ж колеру зачыняецца. Апроч гэтага, парталы аднаго колеру могуць адкрывацца адзін на адным, тым часам як «процілеглы» па колеры партал павінен быць адкрыты ўбаку. Цела, што праходзіць праз парталы, захоўвае сваю кінетычную энергію: велічыня і кірунак вектара скорасці цела адносна плоскасці парталаў не змяняюцца. Гэта часта выкарыстоўваецца пры рашэнні галаваломак, калі парталы трэба адкрываць так, каб перад уваходам у адзін партал гулец набіраў кінетычную энергію, а пасля выхаду з іншага выдаткоўваў яе на пераадоленне перашкоды.

Праз партальны праход нельга адкрываць іншыя парталы, аднак праз яго могуць праходзіць гулец і прадметы. У прыладу стварэння парталаў таксама ўбудаваны спрошчаны від маніпулянта энергетычнага поля нулявога ўзроўню з гульні «Half-Life 2», які дазваляе падымаць прадметы і перамяшчаць іх у прасторы ў непасрэднай блізкасці ад сябе. Таксама гулец можа перасоўвацца на кукішках і падскокваць, але гэтыя здольнасці ў большасці выпадкаў не выкарыстоўваюцца — многія перашкоды можна і трэба пераадольваць з дапамогай парталаў.

Гульня складаецца з 19 тэставых камер, пераходы паміж якімі ажыццяўляюцца з дапамогай ліфта, а таксама шэрага дапаможных памяшканняў з непасрэднай падгрузкай па ходзе праходжання (аналагічна «Half-Life 2»). Па меры праходжання гульні задання робяцца ўсё складаней, прымушаюць камбінаваць розныя прыёмы, такія як перасоўванне грузавога куба на кнопку, выкарыстанне энергетычнага шара ў якасці крыніцы энергіі, выкарыстанне з’явы захавання кінетычнай энергіі і іншыя. Перашкоды ўключаюць у сябе сцены, на якіх няможна стварыць партал, кіслату, сілавыя палі. Праходжанне праз сілавыя палі знішчае прадметы, якія ў дадзены момант нясе гулец, а таксама зачыняе адкрытыя парталы, пакідаючы толькі прыладу для іх стварэння. Пасля праходжання дзевятнаццаці тэставых камер галаваломкі працягваюцца ў «закуліссі» цэнтра развіцця. Гэты этап утрымлівае шмат дэкаратыўных элементаў, што падкрэсліваюць распрацоўнікі ў гульнявых каментарыях. Пад канец гульні адбудзецца адзіная бітва з босам[ru], якая патрабуе атрыманых навыкаў звароту з парталамі і выкарыстання аб’ектаў гульнявога свету. З сапернікаў у гульні прадстаўлены толькі нерухомыя кулямётныя і ракетныя турэлі.

Парталы правіць

 
Выгляд парталаў. Парталы маюць выгляд дзвярнога праёма ці акна формы эліпса, аблямаванага пераліўнай, падобнай на агонь, каляровай рамкай.

Тэрмін «партал», што выкарыстоўваецца ў апісанні гульні, характарызуе няісны ў рэальным свеце аб’ект, што сустракаецца ў фантастычнай літаратуры ў розных формах і валодае рознымі ўласцівасцямі. Аднак у большасці выпадкаў пад парталам разумеецца аб’ект, здольны імгненна перасоўваць людзей і прадметы ў прасторы, тым самым здзяйсняючы тэлепартацыю. У галасавых каментарыях гульні распрацоўнікі адзначаюць, што гульцы спачатку мяркуюць, што партал адкрываецца ў іншасвет[en], аднак у «Portal» прадстаўлены менавіта чарвяточыны, у сувязі з чым першыя некалькі заданняў з’яўляюцца ўступнымі і служаць мэце навучыць гульца гэтай канцэпцыі. Апроч таго, распрацоўнікі хацелі, каб гулец адчуў сябе ў бяспецы ўсярэдзіне партала, таму партал, які зачыняецца, не можа забіць галоўную гераіню ці знішчыць гульнявы аб’ект, а толькі выштурхвае іх.

У «Portal» гулец сутыкаецца з сістэмай двух парталаў, злучаных паміж сабой. Парталы раўназначныя, і абодва ў роўнай ступені могуць выкарыстоўвацца ў якасці як уваходу, гэтак і выхаду. Парталы могуць размяшчацца на плоскіх нерухомых паверхнях. Размешчаны на плоскай паверхні, адзін з парталаў працуе па прынцыпе праходу ў сцяне, аднак, увойдучы ў партал, гулец выходзіць не з іншага боку сцяны, а праз другі партал, які можа знаходзіцца на любой іншай плоскай паверхні. Такім чынам дасягаецца маментальнае перамяшчэнне паміж дзвюма выдаленымі кропкамі.

У гульні партал мае выгляд дзвярнога праёма ці акна эліптычнай формы, аблямаванага пераліўнай, падобнай на агонь, каляровай рамкай. Праз такі партал могуць праходзіць гулец і прадметы; пры гэтым факт праходжання праз партал не ўплывае на іх кінетычную энергію. Апроч таго, партальны праход прапускае праз сябе святло, што дазваляе бачыць становішча і аб’екты, што знаходзяцца па іншы бок партала. На гэтай уласцівасці заснаваны характэрны візуальны эфект гульні, пры якім два парталы, адкрытых адзін насупраць аднаго, ствараюць у сабе вобраз бясконцага шэрага парталаў аднаго колеру. Падобны эфект можна ўбачыць, калі паставіць адно насупраць аднаго два люстэркі. Апроч таго парталы, адкрытыя на падлозе і столі насупраць адзін аднаго, ствараюць эфект «бясконцага падзення» — гулец, які ўвайшоў у партал, пачынае свабодна падаць, пралятаючы праз «бясконцы» лік партальных праходаў з пастаянным паскарэннем, пакуль не дасягне ўсталяванай скорасці падзення. Падчас падзення гулец можа назіраць у партале мноства выяў самога сябе. Для пабочнага назіральніка бачна, што гулец шматкроць правальваецца ў партал на падлозе і вылятае з партала на столі.

Дадатковыя карты правіць

По меры праходжання гульні адкрываецца магчымасць праходзіць дадатковыя карты, якія ўяўляюць сабою змененыя тэставыя камеры асноўнай часткі гульні з 13-й па 18-ую. Дадатковыя карты падзяляюцца на ускладненыя і спаборніцкія.

  • Ускладненыя карты (англ.: advanced maps) уяўляюць сабою змененыя версіі тэставых камер, узятых за аснову. У іх могуць быць дададзены сцены, на якіх не адкрываюцца парталы, звычайныя падлогі могуць быць заменены кіслатой, а турэлі могуць быць замкнёны ў адмысловыя клеткі, якія не дазваляюць іх збіваць. Тэставая камера з Кубам-кампаньёнам трохі зменена; сам куб заменены на сферу, якая падскоквае пры падзенні з вышыні і катаецца па роўнай падлозе, што значна ўскладняе рашэнне задання.
  • Спаборніцкія карты (англ.: challenged maps) прапануюць гульцу выпрабавання з абмежаваннямі трох відаў: на мінімальную колькасць крокаў (англ.: least steps), на мінімальную колькасць адкрытых парталаў (англ.: least portals) і на мінімальны час праходжання (англ.: least time), пры гэтым самі тэставыя камеры змен не перажываюць. Пасля праходжання карты адлюстроўваецца статыстыка, у якой вынік гульца параўноўваецца з трыма магчымымі значэннямі, адпаведнымі бронзавым, срэбным і залатым медалём. Пабіўшы якое-небудзь значэнне, гулец атрымлівае медаль. Мэтай рэжыму з’яўляецца збор усіх медалёў ува ўсіх выпрабаваннях на ўсіх картах.

Сістэма дасягненняў правіць

У «Portal», як і ў іншыя гульні «The Orange Box», убудавана сістэма дасягненняў[en] (англ.: achievements), якая складаецца ў выкананні шэрага другарадных заданняў і пераадоленні пэўных сюжэтных паваротаў. Заробленыя дасягненні не даюць ніякіх пераваг пры праходжанні, яны толькі адзначаюцца ў меню гульні і сеткавай статыстыцы кампаніі-распрацоўніка «Valve». Прыкладам, частка дасягненняў залічваецца пры праходжанні ключавых сюжэтных момантаў. Атрымаўшы паўнавартасную партальную гармату, гулец заробіць дасягненне «Lab Rat» («Лабараторны пацук»). Таксама ўзнагароджваюцца знішчэнне Куба-кампаньёна («Fratricide» — «Братазабойца») і пабег з «вечарыны» («Partygoer» — «Тусоўшчык»). Прайшоўшы ўсю гульню, атрымлівае «Heartbreaker» («Разбівальнік сэрцаў»).

Шэраг заданняў мае на ўвазе нейкую актыўнасць падчас усёй гульні. Дасягненні атрымлівае гулец, які праляцеў 30 000 футаў уніз («Terminal Velocity» — «Лімітавая скорасць») і скокнуў на 300 футаў у даўжыню («Long Jump» — «Зацяжны скок»). Таксама ўзнагароджваюцца тыя, хто саб’юць са сцен 33 камеры сачэння («Camera Shy» — «Сарамлівы») і сапхнуць адну аўтаматычную турэль іншай («Friendly Fire» — «Агонь па сваіх»).

Апроч таго, гулец атрымае ўзнагароды за праходжанне дадатковых карт. За выкананыя дзве, чатыры і шэсць прасунутых карт выдаюцца «Cupcake» («Кекс»), «Fruitcake» («Фруктовы торцік») і «Vanilla Crazy Cake» («Велізарны торт з крэмам») адпаведна. Той жа, хто пройдзе ўсе заданні на спаборніцкіх картах на бронзу, срэбра і золата, атрымае дасягненні «Basic Science» («Навічок у навуцы»), «Rocket Science» («Сапраўдны навуковец») і «Aperture Science» («Першаадкрывальнік»).

Сюжэт правіць

Персанажы правіць

  • Чэл (англ.: Chell) — галоўная гераіня, паддоследная дзяўчына, пры мадэляванні якой выкарыстоўваўся твар Алесіі Глайдвел[en][15]. Як яна трапіла ў Лабараторыю і кім яна была да падзей «Portal» — невядома. Больш за тое, падчас гульні гулец не можа высветліць нават імя дзяўчыны (яно робіцца вядома толькі з дапаможніка гульні і фінальных цітраў). Чэл мае ўсходні разрэз вока, цёмныя валасы, сабраныя ў невялікі пучок, апранута ў памяранцавую адзежу (у ЗША падобную носяць у турме асуджаныя) з надпісам «Aperture», а да яе галёнак прымацаваны адмысловыя прылады, якія дазваляюць унікнуць пашкоджанняў пры падзенні з любой вышыні.
  • «GLaDOS» (англ.: Genetic Lifeform and Disk Operating System) — «Генетычная форма жыцця і дыскавая аперацыйная сістэма», агучана Элен Мак-Лейн[en]. Штучны інтэлект, распрацаваны навукоўцамі «Aperture Science» падчас спаборніцтва з даследчым цэнтрам «Чорная Мёза» за грант, кантралюе ўсю Лабараторыю, улучаючы наземную вонкавую частку. Знойдучы розум, яна (камп’ютар гаворыць жаночым голасам) знайшла і свядомасць. Паводле слоў Элен Мак-Лейн, «GLaDOS» адзінокая. Гэтым можна вытлумачыць гаманлівасць камп’ютара, калі ён нарэшце знайшоў слухача — гульца. У камп’ютара ёсць цікавасць да тортаў. «GLaDOS» усю гульню гаворыць з Чэл пра іх, як пра ўзнагароду ў канцы, а на маніторах у сервернай зале мільгаюць множныя выявы гэтых кандытарскіх вырабаў.

Развіццё сюжэта правіць

 
Чэл — галоўная гераіня, якой кіруе гулец. Яна носіць памяранцавую адзежу з надпісам «Aperture» на грудзях.

Галоўная гераіня прачынаецца ў капсуле ўсярэдзіне камеры адпачынку са шклянымі празрыстымі сценамі. У камеры, апроч капсулы, ёсць сталок, на якім стаіць радыёпрымач (іграе інструментальная версія фінальнай песні іграння «Still Alive[en]») і ляжыць планшэт з інфармацыяй аб выпрабаваннях, а таксама ёсць унітаз. Мабыць, камера агадвае працяглае жыццё ў ёй. За межамі камеры бачны белыя сцены, падлогі і столі калідора вакол яе, а ў адной са сцен прароблена акно з матавым шклом у пакой назірання. Выхад з камеры перакрывае вялікая гладкая сцяна. Амаль адразу пасля абуджэння дзяўчыны раздаецца механічны жаночы голас, які вітае гераіню ў Цэнтры развіцця пры Лабараторыі даследаванні прыроды парталаў («Aperture Science»).

Пасля ўступнай прамовы голас папярэджвае аб мерах бяспекі і адкрывае на сцяне партальны праход. Перамяшчаючыся па калідорах комплексу, Чэл вывучае ўласцівасці парталаў. Спачатку ў яе няма нічога: парталы генеруюцца самастойна. Аднак праз некалькі камер у рукі гераіні трапляе Пераносная прылада стварэння парталаў, спачатку здольная ствараць адзін блакітны партал. Падчас праходжання пакояў ствараецца ўражанне, што дзяўчына — як мыш у лабірынце, створаным нейкімі навукоўцамі. Па ходзе эксперыменту голас «GLaDOS» суправаджае персанажа. Фразы, што вымаўляюцца камп’ютарам, шмат у чым смешныя для чалавечага ўспрымання, яны часам наіўныя і дурныя; прыкладам, на адным з этапаў голас старанна, але непраўдападобна імітуе «стан поўнай дэпрэсіі і роспачы». Усе пакоі выпрабавальнага лабірынта падобныя па афармленні: усюды белыя і сталёвыя паверхні, паўсюдна на сценах умацаваны камеры назірання. У сценах часта сустракаюцца вокны з матавымі шкламі ў пакоі назірання, аднак за шклом нікога не бачна, роўна як не бачна і свету па-за сценамі Лабараторыі.

Бліжэй да фінальных тэстаў, калі ў руках гераіні знаходзіцца ўжо паўнавартасная партальная гармата, у адным з гладкіх і чыстых пакояў дзяўчына знаходзіць праход за сцяну ў невялікае памяшканне з трубамі, рашоткамі, завадскім дапаможным становішчам. Памяшканне выканана ў памяранцавых тонах, у адрозненне ад бела-блакітнага афармлення тэставых пакояў, апроч таго, у ім знаходзіцца радыё, аналагічнае бачанаму спачатку, з той жа самай мелодыяй. Камп’ютарны голас ніяк не рэагуе на знаходку гераіні. Пазней дзяўчына знаходзіць яшчэ адзін падобны пакой, але большы памерам. Сцены такіх пакояў спісаны нечым накшталт крыві, у некаторых ёсць фатаграфіі і іншыя паперы. Крывавыя надпісы размаітыя, аднак у вялікім ліку ўтрымваецца фраза «Торт — хлусня» (англ.: The cake is a lie). Гэта фраза павінна быць цікавая ў сувязі з тым, што жаночы голас перыядычна абяцае торцік пад канец выпрабавання.

 
«GLaDOS» — суперкамп’ютар, які мае штучны інтэлект і маніякальную любоў да тортаў.

Нарэшце, прыходзіць чарга апошняга, дзевятнаццатага тэсту, падчас якога голас асабліва актыўна напамінае пра абяцаную ўзнагароду. У самым канцы калідора нечакана апынаецца полымя, да якога няўмольна набліжаецца дзяўчына — туды яе рухае платформа. Тым часам «GLaDOS» супакойвае Чэл, кажучы, што лабараторнае абсталяванне тэрматрывалае і не панясе шкоды. Гераіня паспявае выратавацца. «GLaDOS», што не чакала такой спраўнасці, загадвае дзяўчыне спыніцца, кажа, што пажартавала і насамрэч полымя было апошнім выпрабаваннем. Бяглячка не слухаецца і ўжо ўпэўнена перамяшчаецца па дапаможных памяшканнях, аналагічных ужо бачаным ёй. Паўсюдна ў такіх памяшканнях яе пераследуюць крывавыя знакі, што паказваюць, куды ісці (мусібыць, збегае яна не першая), і механічны жаночы голас, што даносіцца тое глуха, то ясна з прылад, прымацаваных дзе-нідзе па сценах. У завуголлі тэставага лабірынта дзяўчына не знаходзіць ніводнага чалавека і ўрэшце дасягае круглага пакоя з велізарнай механічнай канструкцыяй, што вісіць з нябачнай столі. Гэта канструкцыя і гаварыла з гераіняй усю гульню.

Машына баіцца хуткага канца і ўсяляк спрабуе выкруціцца, наколькі ёй можа хапіць яе камп’ютарнага інтэлекту, аднак, сама таго не ведаючы, выдае інфармацыю пра тое, што яна знішчыла ўсю лабараторыю, выпусціўшы ў памяшканні нейратаксіны. Гэты ж самы газ можа забіць дзяўчыну, калі яна не знішчыць машыну цягам пяці хвілін. Спусціўшы ў знішчальнік чатыры мазгавыя цэнтры камп’ютара, падобных на шары са святлівым сектарам, гераіня ўладкоўвае велізарны выбух. Перад сваёй гібеллю машына заяўляе, што знадворку адбылося штосьці жудаснае, і нейкая магутная сіла пагражае ўсяму, і толькі яна, машына, здольная была абараніць дзяўчыну ад гэтай сілы. «GLaDOS» запэўнівае, што разбурыўшы яе, гераіня здзейсніла непапраўнае. Пасля выбуху дзяўчыну і рэшткі машыны падымае ў неба і ўвесь выгляд залівае белым светам. На апошніх кадрах бачна навакольны свет: зялёныя расліны і КПП на заездзе ў Лабараторыю даследавання прыроды парталаў, засыпаны рознымі абломкамі. Потым нехта з механічным гукам падыходзіць ззаду да Чэл і мужчынскім камп’ютарызаваным голасам кажа: «Дзякуем вам за прыняцце позы чакання распарадчыка вечарыны» , пасля чаго адцягвае яе з месца.

Пазней дэманструецца кароткая застаўка. Камера пралятае па тэхнічных каналах Лабараторыі, міма розных труб і іншых канструкцый. Пад канец лёту глядач бачыць цёмны пакой, застаўлены стэлажамі, на якіх ляжаць сферы, звонку падобныя з мазгавымі цэнтрамі «GLaDOS». У цэнтры пакоя стаіць торцік са свечкай і Куб-кампаньён. Шэраг са сфер па чарзе ўключаецца, апускаецца механічная рука[ru] і тушыць свечку. Пачынаюцца цітры, падчас якіх гучыць фінальная песня «Still Alive». У ёй «GLaDOS» спявае пра тое, што яна ўсё яшчэ жывая і перажыве дзяўчыну-бяглячку, нягледзячы на тое, што тая «пабіла ёй сэрца на кавалкі і кінула кожны кавалачак у агонь».

Сувязь з іншымі гульнямі правіць

Шэпард і «Portal»

Перад рэлізам «Portal» многія гульцы заўважылі, што скарочаная назва партальнай гарматы — ASHPD (ад Aperture Science Handheld Portal Device) — напамінае абрэвіятуру ад імя Адрыяна Шэпарда[ru] (англ.: Adrian Shepard), галоўнага героя «Half-Life: Opposing Force». Мелі месца чуткі, што такое падабенства невыпадковае, аднак распрацоўнікі назвалі яго проста супадзеннем, якому яны і самі здзівіліся[16][17]. У гульню было дададзена велікоднае яйка: на сустраканых у Лабараторыі клавіятурах колерам вылучана некалькі клавіш, што ўтвараюць імя Адрыяна Шэпарда[18].

Сюжэт «Portal» разгортваецца ў адным выдуманым сусвеце серыі гульняў «Half-Life». Лабараторыя даследавання прыроды парталаў (Aperture Science), у якой адбываюцца дзеянні «Portal», згадваецца ў ключавым сюжэтным моманце гульні «Half-Life 2: Episode Two[en]», таксама выпушчанай у 2007 годзе. У сюжэце кажацца, што ў імкненні абагнаць даследчы цэнтр «Чорная мёза» навукоўцы «Aperture Science» працавалі над высокай тэхналогіяй, што змяшчаецца на борце карабля «Барэй» (англ.: Borealis), але грэбавалі мерамі бяспекі, і карабель знік разам з камандай. У «Portal» гулец можа знайсці адзін з кабінетаў, у якім праектар змяняе слайды, што дэманструюць планы па абгоне «Чорнай мезы» і яе апярэджанню ў атрыманні ўрадавага гранта[en]. У працягу «Portal 2» у Лабараторыі можна выявіць пусты сухі док «Барэя». На дадзены момант гісторыя з караблём — адзінае, што непасрэдна злучае «Portal» і серыю «Half-Life», бо «Half-Life 2: Episode Two» пакуль што з’яўляецца апошняй выпушчанай гульнёй у гэтай серыі[19][20].

Чорны гумар правіць

У гульні досыць важным аб’ектам 17-га ўзроўню Лабараторыі з’яўляецца Уцяжараны Грузавы Куб-кампаньён (англ.: Weighted Companion Cube), які адрозніваецца ад іншых шматлікіх кубоў намаляваным у цэнтры кожнай яго грані ружовым сэрцайкам. «GLaDOS» прапануе гульцу прайсці ўзровень разам з Кубам-кампаньёнам, клапоцячыся пра яго як пра сябра. Па ходзе ўзроўню гулец можа трапіць у памяшканні, што не з’яўляюцца часткай тэставай камеры, у якіх можна сустрэць сляды знаходжання папярэдніх падыспытных; насценныя малюнкі і надпісы наводзяць на думку, што шмат хто з іх, страціўшы розум[de], сур’ёзна лічылі Куб сваім лепшым сябрам. Падчас праходжання ўзроўню «GLaDOS» раз-пораз клапатліва папярэджвае Чэл пра тое, што Куб не ўмее гаварыць, не можа «пагражаць пераразаць вам горла», і зусім не з’яўляецца жывой істотай. «У выпадку, калі Грузавы Куб усё ж загаворыць, Цэнтр настойліва рэкамендуе вам ігнараваць яго рады».

Узровень з Кубам-кампаньёнам з’яўляецца яркім прыкладам чорнага гумару[en] — адной з ключавых асаблівасцей «Portal», якая дазволіла гульні заваяваць папулярнасць[21]. Паколькі да самага фіналу гулец не ведае, што Лабараторыя закінута, а адзінай, апроч гераіні, разумнай істотай у ёй з’яўляецца камп’ютар, абсталяваны штучным інтэлектам, паводзіны «GLaDOS» выглядаюць цынічна і нячула. Апроч гэтага, гулец бачыць сцены па-за полем зроку камер назірання, на якіх іншыя ўцекачы пакінулі выявы і надпісы: фатаграфіі людзей, замест твараў якіх — малюнак Куба-кампаньёна з анёльскімі крыламі, замалёўкі звычайных Грузавых Кубоў, турэляў і энергетычных шароў, адбіткі далоняў; просьбы пра дапамогу, фразы «Торцік — хлусня», засечкі пра мінулыя дні і іншае[21].

Таксама, папярэднія ўцекачы пакідалі на сценах Лабараторыі змененыя ўрыўкі з вершаў аб смерці, прысвечаныя Кубу-кампаньёну. У прыватнасці, сустракаецца сатыра, заснаваная на вершы «Раз да Смерці я не ішла…» (англ.: Because I could not stop for Death…) амерыканскай паэтэсы Эмілі Дзікінсан[22]:

Because I could not stop for Death,
He kindly stopped for me;
The cube had food and maybe ammo.
And immortality.

Portal

[23]

Because I could not stop for Death,
He kindly stopped for me;
The carriage held but just ourselves
And Immortality.

— Эмілі Дзікінсан

а таксама, заснаваная на вершы «Старая і кветкі» (англ.: The Reaper and the Flowers), напісаным таксама амерыканцам, Генры Уодсвартам Лангфела[22].

Not in cruelty, Not in wrath
The REAPER came today
An ANGEL visited this gray path
And took the cube away.

Portal

Oh, not in cruelty, not in wrath,
The Reaper came that day;
'T was an angel visited the green earth,
And took the flowers away.

— Генры Лангфела

Распрацоўка правіць

Папярэдніцай «Portal» з’яўляецца гульня «Narbacular Drop[en]», якая распрацоўвалася групай студэнтаў з Інстытута тэхналогій "DigiPen"[en][24]. Гульня была выпушчана і пададзена ў свабодны доступ[25]. Пазней стваральнікі «Narbacular Drop», што выступалі пад назвай «Nuclear Monkey Software», уладкавалі прэзентацыю сваёй гульні ў офісе «Valve Corporation», падчас якой, паводле слоў Дага Ламбардзі, расчулены дырэктар Гэйб Ньюэл, не дачакаўшыся канца дэманстрацыі, падхапіўся з крэсла, ледзь не абняў студэнтаў і заявіў, што ім неадкладна варта увайсці ў склад «Valve». Дэбютным праектам новага аддзялення, што складалася з чатырох праграмістаў і трох дызайнераў з інстытута «DigiPen»[26], стала «Portal»[5].

У аснове «Portal» ляжыць мадыфікаваная версія рухавічка[en] «Source[en]»[27], выкарыстанага раней у гульні «Half-Life 2» і яе сіквелах. Тэхналагічна «Portal» ставіцца да «Orange Box»-гульняў, бо ўваходзіць у набор «The Orange Box», усе гульні якога пабудаваны на адной версіі рухавічка «Source». Гульня падтрымлівае дынамічную пабудову ценяў, самазацяняямыя аб'екты[en], сістэму часцінак і кінематаграфічную фізіку. Паколькі гульня распрацоўвалася на аснове «Half-Life 2» і выкарыстоўвае яе рэсурсы, у ёй захаваліся ўсе віды зброі, праціўнікаў, персанажаў і транспартных сродкаў з «Half-Life 2». Хоць яны і не прысутнічаюць у сюжэтнай лініі, іх можна выклікаць з дапамогай кансольных камандаў ці выкарыстаць пры стварэнні карыстацкай карты. Прапісаны код таксама маюць новыя элементы геймплэя з «Half-Life 2: Episode Two», але могуць быць выкарыстаны толькі пасля перамяшчэння файлаў канфігурацыі[en] (CFG) «Episode Two» у тэчку гульні «Portal».

Змены ў гульні і тэхнічная рэалізацыя правіць

Вялікая колькасць інфармацыі пра тое, як раней выглядала гульня, пра тэхнічныя аспекты і змену геймплэя распрацоўнікі ўключылі ў сістэму галасавых каментарыяў, якая ўпершыню з’явілася ў гульнях «Valve» з праектам «Half-Life 2: Lost Coast[en]»[28]. Так, распрацоўнікі расказваюць, што прамалёўка выявы, бачнай праз партал, выконваецца для першых дзевяці ітэрацый: рухавічок «Source» падтрымлівае до дзевяці адлюстраванняў, а ілюзія бясконцасці дасягаецца шляхам капіявання выявы першага партала ў дзявяты. Іншы прыклад: у «Portal», у адрозненне ад астатніх гульняў сусвету «Half-Life», гулец пры падзенні з вялікай вышыні не атрылімвае шкоды. Стваральнікі тлумачаць гэта наяўнасцю адмысловых прыстасаванняў на нагах галоўнай гераіні, вядомых як універсальныя каленныя заменнікі. Некаторыя змены падчас распрацоўкі кранулі і гульнявога працэсу асобных лакацый[ru]. На ўзроўні з Кубам-кампаньёнам спачатку выкарыстоўваўся не куб, а сфера, якая падскоквала пры падзенні, што значна ўскладняла праходжанне ўзроўню. Аналагічная сфера выкарыстоўваецца ва ўскладненых версіях узроўняў  з рэжыму праходжання. Апроч каментарыяў стваральнікаў, інфармацыю пра змены ў гульні нясуць і рэкламныя відэаролікі. Уважлівыя гледачы маглі заўважыць, што ў трэйлеры[en] да «Portal» галоўны герой выглядае як мужчына ў памяранцавай адзежы, тым часам як «Valve» гаварыла аб дзяўчыне ў ролі галоўнага героя. Гэта можна вытлумачыць тым, што ў «Valve», не жадаючы дачасна раскрываць дэталі сюжэта, пры запісе роліка вырашылі падмяніць мадэль дзяўчыны іншай, прыкладам, некарыстанай мужчынскай.

Перад тым як анансаваць працяг гульні, 3 сакавіка 2010 года «Valve» абнавіла канцоўку «Portal», у якой да гульца, што ляжыць на зямлі, падыходзіць робат — распарадчык вечарыны — і адцягвае яго назад у Лабараторыю[29]. З’яўленне распарадчыка вечарыны раней было часткай выразанага з гульні велікоднага яйка. Пад канец дзевятнаццатага тэсту, калі Чэл удаецца выратавацца ад полымя, «GLaDOS» просіць яе пакласці партальную прыладу і легчы побач на жывот — у «паставу чакання распарадчыка вечарыны», які нібы адвядзе яе на гэту вечарыну. Спачатку, пасля таго як персанаж гульца ратаваўся ад агню і здзяйсняў уцёкі, робат-распарадчык павінен быў увесь час ісці за ім, увесь час хаваючыся і дарэмна чакаючы, калі персанаж гульца ляжа на падлогу ў «паставе чакання распарадчыка вечарыны». Абноўленая канцоўка «Portal» паказвае, што распарадчык дачакаўся патрэбнага моманту[30].

«Portal: First Slice» правіць

«Portal: First Slice» уяўляе сабою дармовую дэманстрацыйную версію гульні[en], якая складаецца з дзесяці першых тэставых камер. Дадзеная дэмаверсія была выпушчана ў студзені 2008 года і спачатку шырылася праз «Steam» падчас супольнай акцыі кампаній «Valve» і «NVIDIA» і была даступная толькі для ўладальнікаў відэакартаў «GeForce[en]»[31]. Праверка наяўнасці карты «GeForce» адбывалася праз убудаваную ў «Steam»" сістэму збору звестак пра выкарыстаныя складнікі. Пазней, да мая 2008 года «Portal: First Slice» стаў даступны для ўсіх ахвотнікаў[32].

«Portal: Still Alive» правіць

На прэс-канферэнцыі «Microsoft» падчас «E3» 2008 была анансавана пашыраная версія «Portal» для сервісу кансолі «Xbox 360» — «Xbox Live Arcade»[33]. Падчас прэзентацыі голас «GLaDOS» абвясціў, што «Aperture Science спецыяльна для самых жыццяздольных суб’ектаў распрацавала новыя выпрабаванні»[34]. «Portal: Still Alive» складаецца з поўнай версіі гульні «Portal», даступнай для куплі і спампавання праз «Xbox Live Arcade», дапоўненай новым «спаборніцкім» рэжымам[35], новымі дасягненнямі[36] і новымі картамі, выбранымі з набору «Portal: The Flash Version Mappack» [37].

Характэрна, што спачатку шэраг навінавых рэсурсаў прыняў «Portal: Still Alive» за чаканы працяг гульні[36][38][39], аднак пазней маркетынгавы дырэктар «Valve» Даг Ламбардзі удакладніў, што новая гульня з’яўляецца толькі дадаткам да арыгінальнага «Portal»[40].

Промасайт гульні правіць

Задоўга да выпуску гульні быў запушчаны яе промасайт «ApertureScience.com», які спачатку быў аформлены як камандная кансоль кіравання «GLaDOS» v. 1.07 (якая пазней змянілася на v. 1.09). Для ўваходу ў сістэму трэба было ўвесці «LOGIN», «LOGON» ці «USER» і любое слова ў якасці імя, а ў якасці пароля выкарыстаць «Portal» ці «PORTALS». Такім чынам можна было атрымаць доступ да карыстальніцкай часткі сістэмы з тузінам даступных камандаў. Апроч таго, можна было выкарыстаць логін і пароль, схаваныя ў гульні — «CJOHNSON» і «TIER3», адпаведна. Такім чынам можна атрымаць адміністрацыйны доступ да «GLaDOS», у якім, аднак, допуск да раней недаступных каманд па-ранейшаму закрыты. Розніца складаецца ў тым, што дадаўся яшчэ адзін файл — «NOTES». Яго можна выклікаць і прачытаць кароткую гісторыю Лабараторыі. У прыватнасці, вядома, што спачатку «Aperture Science» займалася стварэннем шторак для ваннай. А нехта «C. Johnson», пад чыім логінам быў здзейснены ўваход — не хто іншы, як Кэйв Джонсан, дырэктар «Aperture Science»[41].

Нягледзячы на тое, што «HELP» выводзіць усе дапушчальныя каманды, існуе яшчэ і адна недакументаваная. Калі ўвесці часта сустраканую ў гульні фразу «THECAKEISALIE» («Торцік — хлусня»), то можна ўбачыць паведамленне, пакінутае адным з супрацоўнікаў Лабараторыі, у якім ён выкладае свае страхі і сумневы. «Калі ты апошні раз пакідаў будынак? А нехта пасля цябе выходзіў вонкі? Я не ведаю, чаму комплекс ізаляваны. Я не ведаю, хто ў нас за галоўнага. Не думаю, што фраза „пайду дахаты“ зараз ставіцца да нашай працы». Таксама ў запісцы кажацца, што нягледзячы на праблемы з фінансаваннем і абсталяваннем у радавых супрацоўнікаў, у комплексе быў пабудаваны Цэнтр развіцця (англ.: Enrichment Center). «Але я выявіў некалькі рэчаў, прыкладам, на гэтых тэрміналах надпісы могуць выводзіцца не палітарна, а адразу цалкам. Пакуль мы працуем на абсталяванні дваццацігадовай даўнасці, у іх аднекуль знайшліся сродкі на тое, каб выбудаваць Цэнтр развіцця». Гэты зварот падмацаваны выявай з камеры назірання. На выяве — нешта, што напамінае камеру, у якой напачатку гульні з’яўляецца Чэл. Аднак, уся абстаноўка ў гэтай камеры старая (прыкладам, замест капсулы — іржавая кушэтка, такая была паказана на «Game Developers Conference[en]»). Выява камеры падпісана «01 падвал адпачынку» (англ.: 01 Relaxation Vault). «Паглядзі на запіс камеры. Чым бы гэты „падвал адпачынку“ не з’яўляўся, дзвярэй у яго няма». Пад канец паведамлення ёсць прыпіска, што, калі будзе праходзіць начальнік, трэба націснуць «Enter». Калі гэта зрабіць, або націснуць на любую літарную клавішу, то з’явіцца табліца з інфармацыяй пра выдаткі. У прыватнасці, амаль мільён долараў быў укладзены ў штосьці, абазначанае «INTUB-XLG»[41].

У снежні 2007 года на сайт была дададзена новая выява з камеры назірання. Яно было падпісана як «07 Святочны падвал» (англ.: 07 Holiday Vault) і паказвала калядную абстаноўку: елка з міні-фігуркамі персанажаў гульні «Team Fortress 2», Куба-кампаньёна ў шапцы Санта-Клаўса, каляднымі шкарпэткамі з лагатыпамі трох новых гульняў набору «The Orange Box», а таксама славуты торт[42]. Пасля афіцыйнага анонса «Portal 2» у сакавіку 2010 года на сайце «ApertureScience.com» стаў паступова папаўняцца тэкст гісторыі Лабараторыі[43]. У пярэдадне Каляд 2010 года на сайце з’явілася новая выява — «10 Святочны падвал» (англ.: 10 Holiday Vault), стылізаваны ўжо пад «Portal 2». Выяву суправаджала хорава-інструментальнае выкананне песні «Still Alive». Пры гэтым інтэрфейс каманднага радка стаў недаступны для наведнікаў сайта[42][44]. Некаторы час на сайце таксама месціўся таймер, які быў запушчаны падчас «бульбяной ARG», злучанай з датай канчатковага рэлізу «Portal 2»[45][46]. У наш час промасайт «ApertureScience.com» утрымлівае толькі выяву з камеры «10 Святочнага падвала»[47].

Саўндтрэк правіць

Спачатку афіцыйны саўндтрэк не выпускаўся асобна якім-небудзь спосабам, і ўся музыка здабывалася прама з GCF-архіва «Portal». З усіх музычных файлаў толькі апошні, «Still Alive» (Усё яшчэ жывая), з’яўляецца песняй: яе выконвае актрыса, якая агучыла «GLaDOS», Элен Мак-Лейн, а напісана песня музыкантам Джонатанам Колтанам[en]. Гэта песня гучыць падчас фінальных цітраў гульні, а яе інструментальная версія іграецца радыёпрымачамі, якія можна знайсці на некаторых гульнявых картах[48]. Усе астатнія кампазіцыі ў саўндтрэку «Portal» напісаны Кэлі Бэйлі[en] — гукарэжысёрам «Valve» і аўтарам саўндтрэкаў амаль да ўсім гульням серыі «Half-Life». У «Portal» суаўтарам Кэлі Бэйлі па саўндтрэку выступае амерыканскі кампазітар Майк Мараскі[en][49].

21 снежня 2007 года «Valve» выпусціла альбом «The Orange Box Original Soundtrack», што ўяўляў сабой падборку з 19-і музычных тым з «Half-Life 2: Episode One[en]», «Half-Life 2: Episode Two», «Team Fortress 2» і «Portal». Ад «Portal» у складанку ўвайшлі шэсць кампазіцый і песня «Still Alive». Таксама на дыску «The Orange Box Original Soundtrack» прысутнічае трэк «Still Alive (J.C. Mix)» — вакальны рэмікс[en] арыгінальнай песні, зроблены яе аўтарам Джонатанам Колтанам[50]. Пасля выхаду «Portal 2» саўндтрэк да першай часткі быў улучаны ў чатырохдыскавае выданне «Portal 2: Songs to Test By (Collectors Edition)», выпушчанае 30 кастрычніка 2012 года[51]. 14 верасня 2014 года саўндтрэк да «Portal» стаў даступны для бясплатнай загрузкі ў «Steam Music Player»[52].

Ніжэй пададзены поўны спіс гукавых тэм, што былі ў гульні, прыблізна ў парадку з’яўлення:

Назва Працягласць
1. «Subject Name Here» (уключаны ў «The Orange Box OST») 1:44
2. «Taste of Blood» 3:06
3. «Android Hell» 3:45
4. «Self Esteem Fund» (уключаны ў «The Orange Box OST») 3:30
5. «Procedural Jiggle Bone» 4:34
6. «4000 Degrees Kelvin» (уключаны ў «The Orange Box OST») 1:01
7. «Stop What You Are Doing» (уключаны ў «The Orange Box OST») 4:00
8. «Party Escort» 4:21
9. «You’re Not a Good Person» (уключаны ў «The Orange Box OST») 1:24
10. «No Cake For You» 4:05
11. «You Can’t Escape You Know» (уключаны ў «The Orange Box OST») 6:24
12. «Still Alive» (уключаны ў «The Orange Box OST») 2:56

Водгукі правіць

«Portal» быў прызнаны адной з лепшых гульняў складанкі «The Orange Box» і часта атрымліваў больш высокія ацэнкі рэцэнзентаў, чым «Half-Life 2: Episode Two» ці «Team Fortress 2». Журналістамі была адзначана ўнікальная гульнявая механіка[en], а таксама чорны гумар[53]. Некаторыя крытыкі няўхвальна паставіліся да празмерна пустых памяшканняў гульні і яе невялікай працягласці[54]. Нягледзячы на гэта, гульня атрымала мноства ўзнагарод па выніках 2007 года.

Нямала гульнявых журналістаў выдалі «Portal» узнагароду «Лепшая гульня 2007 года». Сярод іх былі аўстралійская відэагульнявая перадача «Good Game» («Game of the Year»)[62], прысвечаны гульням партал «Shacknews[en]» («Game of the Year»)[63] і забаўляльны рэсурс «The A.V. Club» («Best Game of 2007»)[64]. Брытанскі партал «Way of the Rodent» падчас цырымоніі «Rodent Game Awards» назваў распрацоўку «Valve» «Deep Silver Game of the Year 2007» («Цёмна-срэбная гульня 2007 года»), заявіўшы, што «Portal — экстраардынарны. Ніколі раней гулец не атрымліваў ва ўзнагароду магчымасць падгледзець і даведацца, што нашы ўяўленні пра відэагульнявыя сцены хібныя; магчымасць пабываць па іншы бок матавага шкла, магчымасць пракрасціся ў самае нутро гульні»[65][66]. Еўрапейскі відэагульнявы сайт «Eurogamer» паставіў гульню на першае месца ў рэйтынгу «Top 50 Games of 2007» («50 лепшых гульняў 2007 года»)[67]. Калегі «Valve» па індустрыі таксама ацанілі працу кампаніі. На канферэнцыі «Game Developers Conference» у рамках праграмы ўзнагароджання выбітных гульняў «Portal» атрымаў найвышэйшую прэмію года — «2007 Game of the Year» («Гульня года 2007»)[68]. Расійскія друкаваныя часопісы падтрымалі заходніх агляднікаў, але не ацанілі гульню гэтак жа высока. «Игромания» ганаравала ёй пятае месца ў рэйтынгу «Вынікі 2007 года: 10 лепшых гульняў»[69], а «Страна Игр» прызнала «Лепшай галаваломкай»[70][71].

Усе крытыкі безумоўна прызналі «Portal» звышарыгінальным прадуктам гульнявой прамысловасці. Далей усіх пайшоў забаўляльны амерыканскі канал «G4tv», які абагульніў усе думкі, назваўшы працу дызайнераў «Valve» як «Most Original Game» («Самая арыгінальная гульня»)[72]. Іншыя аглядальнікі былі больш канкрэтнымі. Павагу і хвалу заслужылі гульнявыя механіка і дызайн. Аўтары папулярных комік-стрыпаў «Penny Arcade[en]» ацанілі гульнявы працэс словамі «Best New Game Mechanic» («Лепшая новая гульнявая механіка»)[73], а ўжо памянёная «Страна Игр» знайшла ў праекце «Лепшы арыгінальны геймдызайн»[71][74]. Апроч «Лепшай гульні» мужчынскі часопіс «Way of the Rodent» узнагародзіў «Portal» за Тэставы пакой 19, які ён назваў «Best Game Level» («Лепшы гульнявы ўзровень»)[65][66]. А распрацоўнікі відэагульняў ацанілі і дызайн, і геймплэй адразу, падарыўшы камандзе гульні на «Game Developer Choice Awards» трафеі «2007 Best Game Design» («Лепшы гульнявы дызайн 2007»)[68] і «2007 Innovation» («Інавацыя 2007»)[68].

Значнай доляй арыгінальнасці «Portal» надарылі сцэнарысты, стварыўшы займальны сюжэт і незвычайных персанажаў. «GLaDOS» атрымала ад канала «G4tv» узнагароду «Best New Character» («Лепшы арыгінальны персанаж»)[75][76], а Куб-кампаньён атрымаў ад «Страны Игр» прыз «Лепшы персанаж другога плана»[71][74], якая была ў кроку ад таго, каб узнагародзіць «GLaDOS». Увесь сюжэт цалкам атрымаў прызнанне ад «Penny Arcade» («Best Writing» — «Лепшы сюжэт»)[73]. Музыка, напісаная для гульні, таксама атрымала некалькі ўзнагарод і была ацэнена гульцамі. «Penny Arcade» прызналі музыку як «Best Soundtrack» («Лепшы саўндтрэк»)[73]. Са стана крытыкаў выступіў інфармацыйны партал пра індустрыю забавак «IGN», знойдучы песню «Still Alive» Джонатана Колтана «Лепшай песняй для фінальных цітраў» («Best End Credit Song»)[77].

Як ужо было сказана, «Portal» быў вельмі цёпла прыняты не толькі гульнявой крытыкай[11][12][19][61], якая часам звала гульню геніяльнай. Гульцы пры першай жа магчымасці выявілі сябе ў вобласці стварэння мадыфікацый і новых гульнявых карт, у тым ліку і дзякуючы таму, што ў «Portal» з самага пачатку была закладзена зручная сістэма дадання цэлых набораў узроўняў галаваломак. Карыстальніцкія распрацоўкі з’яўляюцца не толькі на буйных парталах накшталт «GameBanana»[78]. З моманту выхаду гульні адкрыліся спецыялізаваныя рэсурсы, на якіх ёсць аматарскія карты ў вялікай колькасці[79][80]. Сур’ёзным адкрыццём стваральнікаў мадыфікацый быў той факт, што механіка «Portal» дастасоўная і да іншых аднакарыстальніцкіх гульняў на рухавічку «Source» — дастаткова толькі скапіяваць карты гульні ў каталог «Portal»[81]. Нарэшце, аматары Flash-гульняў, група «We Create Stuff», стварылі двухмерную версію «Portal: The Flash Version» са сваімі, арыгінальнымі ўзроўнямі[82][83], якія пазней былі перанесены ў якасці набору дадатковых карт «Portal: The Flash Version Mappack» у ПК-выданне гульні[84][85]. Апроч таго, натхніўшыся, паводле слоў аўтара, «Portal: The Flash Version», французскі распрацоўнік, вядомы пад мянушкай «T4ils», стварыў homebrew[en]-гульню для «Nintendo DS» — «StillAliveDS»[86]. У ёй захаваны асноўныя рысы гульнявой механікі арыгінальнай гульні, аднак у мэты кожнага ўзроўню ўваходзіць не толькі дасягненне выхаду, але і збор чатырох кавалачкаў торта[87]. Таксама ў гульні ёсць просты рэдактар ўзроўняў[ru], які дазваляе хутка ствараць новыя гульнявыя карты[88], якія прапанавалася выкладваць на афіцыйным сайце праграмы[89]. «StillAliveDS» таксама адрознівае графічны дызайн[en], выкананы ў стылі, непадобным да арыгінальнай гульні.

 
Уцяжараны грузавы куб-кампаньён — упадабаны многім гульцам і журналістам неадушаўлёны герой аднаго з узроўняў гульні.

Апроч таго, фанаты выявілі вялікую актыўнасць у іншай вобласці. Аматары гульні ацанілі чорны гумар, што атачаў Куба-кампаньёна, і самі прывязаліся да гэтага нежывога героя. Па Сусветнаму павуцінню сталі шырыцца розныя фан-арт[ru]ы, шпалеры для працоўнага стала і больш крэатыўныя варыянты рэалізацыі сваёй прыхільнасці да героя гульні. Апроч гэтага, у Інтэрнэце з’явіўся шаблон-разгортка[en], які можна надрукаваць, і склеіць сваю ўласную невялікую копію Куба-кампаньёна[90]. Модэр[en] Магнус Персан пайшоў яшчэ далей і зрабіў з акрылу[en] функцыянуючы корпус сістэмнага блока ў выглядзе Куба-кампаньёна[91]. Аўтары вебкомикса «Penny Arcade» не прамінулі магчымасці пасмяяцца з папулярнага стварэння і памянулі Куб у адным са сваіх мастацкіх твораў[92]. Каманда «Valve Corporation» чакала такую рэакцыю публікі, таму ў іх краме сувенірных тавараў амаль адразу пасля выхаду гульні з’явілася мяккая цацка «Weighted Companion Cube», якая была спрададзена ў пярэдадне Каляд і Новага года[93]. Іншыя распрацоўнікі камп’ютарных гульняў таксама аддалі даніну павагі вынаходству «Valve». Так, у камп’ютарнай гульні «Тургар[ru]» у якасці велікоднага яйка у некалькіх лакацыях можна знайсці пакрытыя куродымам фрагменты Куба-кампаньёна[94]. Пазней «Portal» выйшла за межы індустрыі забавак. У 2010 годзе прафесар Майкл Эбат з невялікага амерыканскага прыватнага каледжа «Уобаш[en]» пераканаў сваіх калег уключыць гульню ў праграму «Што значыць быць чалавекам і як мы разумеем саміх сябе, нашы адносіны і наш свет», абавязковую для кожнага першакурсніка. На гэту ідэю Эбата наштурхнуў артыкул на сайце «Gamasutra[en]», у якой праводзіцца паралель паміж гульнявым светам «Portal» і ранняй працай сацыёлага Ірвінга Гофмана[en] «Самапрэзентацыя ў штодзённым жыцці» (англ.: The Presentation of Self in Everyday Life) 1959 года[95][96].

«Хто я?» з’яўляецца засяроджваннем гофманскага даследавання. Ён сцвярджае, што мы імкнёмся кантраляваць тое, як нас успрымаюць астатнія, і прыводзіць у якасці метафары акцёра, які выступае на сцэне з мэтай прадэманстраваць свае ідэі. Джонсан апісвае гэта так: «…Мы гуляем сваю ролю, што патрабуе сталага ўмення… узаемадзейнічаць з іншымі. У аснове сцэны ляжыць пастаноўка. За кулісамі мы рэдка калі хочам адкрыцца іншым, там утрымліваецца праўда пра нашы цяжкасці, і раскрыць яе значыла б выставіць нашу асобу падманам для гледачоў — гэта лёгка б разбурыла ілюзію, у якой мы знаходзім сабе месца для ўзаемадзеяння з іншымі». Гэта напружанасць паміж закуліснымі махінацыямі і гульнёй на сцэне — менавіта тое, што «Portal» абмалёўвае гэтак бездакорна і, што немалаважна, гэтак інтэрактыўна. Гофман знайшоў бы ідэальны аб’ект даследавання ў «GLaDOS». Бінга! Задаць студэнтам гофманскую «Самапрэзентацыю» і адправіць праходзіць з ёю «Portal».

— Майкл Эбат, прафесар каледжа Уобаш[95]

Карыстальніцкія мадыфікацыі правіць

«Portal: The Flash Version Mappack» правіць

Пасля выхаду «Portal» фанацкая супольнасць прапанавала сваё бачанне перадгісторыі гульні. Так, пры стварэнні «Portal: The Flash Version Mappack», набору дадатковых карт па матывах «Flash[en]»-версіі гульні[84], група «We Create Stuff» дадала не толькі новыя гульнявыя элементы, але і паспрабавала зрабіць некаторыя сюжэтныя моманты[85]. Прыкладам, у адным з пакояў гулец, каб прасунуцца далей, змушаны націснуць на кнопку. У выніку, апроч руху наперад, гулец таксама апускае некалькі мазгавых цэнтраў «GLaDOS» на карабель «Барэй». Апроч таго, аўтары паўтарылі недаказанасць «GLaDOS» пра нейкую «небяспечную сілу, якая чакае Чэл знадворку» — калі гулец пакідае сцены Лабараторыі, на яго нападае штурмавік Альянсу. Распрацоўнікаў «We Create Stuff» заўважылі ў «Valve», і частка карт «The Flash Version Mappack» была ўлучана ў «Portal: Still Alive» [37].

«Portal: Prelude» правіць

Іншы буйны праект — мадыфікацыя[en] «Portal: Prelude», дзеянне якой адбываецца ў тыя часы, калі Лабараторыяй даследавання прыроды парталаў яшчэ кіравалі людзі. Гулец прымае на сябе ролю іншай паддоследнай дзяўчыны, Эбі, і праходзіць іншыя дзевятнаццаць тэставых камер пад назіраннем вучоных «Aperture Science». Пад канец гульні Эбі трапляе на абяцаную вечарыну з тортам, якая яшчэ не з’яўлялася падманам, а пазней робіцца сведкам запуску «GLaDOS». Калі ж суперкамп’ютар выходзіць з-пад кантролю і распыляе па Лабараторыі атрутны газ, вучоны, які выжыў, просіць Эбі ўсталяваць на «GLaDOS» модуль маралі (адзін з мазгавых цэнтраў камп’ютара, што змякчаў яго паводзіны), каб хоць як-небудзь абясшкодзіць ашалелы ШІ.

Працяг правіць

21 лютага 2008 года вядучым геймдызайнерам «Portal» Кімберлі Свіфт[en] у эфіры канала «G4tv» была пацверджана распрацоўка другой часткі гульні[97][98]. Пасля гэтага, цягам амаль двух гадоў «Valve» трымала дэталі распрацоўкі і сюжэта «Portal 2» у сакрэце. Выняткам была выстаўленая ў 2008 годзе на сайце «Breakdown Express» інфармацыя пра пошук людзей для агучвання новага персанажа ў гульнях серыі «Portal» — Кэйва Джонсана, дырэктара «Aperture Science»[99].

1 сакавіка 2010 года разам з чарговым абнаўленнем «Portal» у гульню было дададзена новае дасягненне — «Transmission Received» («Перадача атрымана»), якое мае на ўвазе ўзаемадзеянне з радыёпрымачамі, што сустракаюцца ў гульні. У патрэбным месцы гэтыя радыёпрымачы пачынаюць атрымліваць сігналы кода Морзэ і перашкоды. Сігналы Морзэ пасылаюць паслядоўнасць MD5[en]-хэшаў розных пашыраных фраз, а перашкоды з’яўляюцца кадрамі выяў, якія атрымліваюцца пры павольнай разгортцы[ru]. Фразы, у сваю чаргу, з’яўляліся паролямі да «BBS[en]» «Aperture Science», дзе асабліва настойлівыя гульцы маглі атрымаць дадатковыя звесткі пра свет «Portal». Такім чынам, «Valve» запусціла чарговую гульню ў альтэрнатыўнай рэальнасці[en][100][101][102]. 3 сакавіка яшчэ адно абнаўленне, «Added Valuable Asset Retrieval» («Дададзена эвакуацыя каштоўнага супрацоўніка»), злёгку змяніла канцоўку «Portal» — зараз Чэл нехта пачынае адцягваць з месца крушэння[29]. Як высветлілася пазней, гэта канцоўка была дададзена ў якасці дадатковага «злучнага мастка» паміж першай і другой часткамі гульняў, а адцягваў Чэл назад Лабараторыю робат распарадчык вечарыны, які дачакаўся моманту, калі паддоследная ляжа на жывот у належную «паставу чакання распарадчыка» [30].

Праз дзень пасля абнаўлення, 5 сакавіка 2010 года, кампанія «Valve» афіцыйна анансавала «Portal 2», паведаміўшы, што гульня выйдзе да «будучага святочнага сезона». Сюжэт працягу развіваецца праз некаторы час у разбуранай Лабараторыі даследавання прыроды парталаў. Персанажам гульца зноў робіцца Чэл (якая ўтрымлівалася ў анабіёзе), а галоўным ворагам — усё тая ж «GLaDOS», якая, як і абяцала, засталася ў жывых[103].

Заўвагі правіць

  1. Steam for the Mac Released (англ.)(недаступная спасылка). Steam (12 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  2. Андрей Чаплюк. Утренние блиц-новости (руск.). Игромания (13 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  3. Консоль разработки в Portal(недаступная спасылка)
  4. Portal у Steam (руск.)(недаступная спасылка). Steam. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  5. а б The Orange Box // Игромания : журнал. — 2007. — № 12. — С. 80—82.
  6. Интервью с Ким Свифт сайту IGN(недаступная спасылка). HL-Inside. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 16 ліпеня 2008.
  7. The Orange Box (PS3) (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy[en]. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  8. Half-Life 2: The Orange Box (руск.)(недаступная спасылка). «Бука». Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  9. Portal (руск.)(недаступная спасылка). «Бука». Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  10. Виталий Казунов. Half-Life 2: Orange BoxPortal — история одной подопытной мышки (руск.)(недаступная спасылка). GameTech. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 29 жніўня 2015.
  11. а б в Portal for PC (англ.). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  12. а б в Portal for PC Reviews (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  13. Johnathan Neuls. Valve to sell official Weighted Companion Cube plushies (англ.). Ars Technica (13 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  14. Ben Kuchera. Kiss Me, Kill Me, Thrill Me: ups and downs in gaming 2007 (англ.). Ars Technica (3 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2015. Праверана 29 жніўня 2015.
  15. David Hodgson, Stephen Stratton, Miguel Lopez. Half-Life 2 The Orange Box: Prima Official Game Guide. — Prima Games, 2007. — 352 с. — ISBN 978-0-7615-5693-0.
  16. Юрий Цуканов. Valve развенчала слухи о причастности Адриана Шепарда к Portal (руск.). Half-Life Inside (21 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  17. Tom Bramwell. Valve clears up Adrian Shephard Portal speculation (англ.). Eurogamer (18 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  18. Shawn Elliott. Beyound the Box: Orange Box Afterthoughts and The Future of Valve (старонка 4) (англ.)(недаступная спасылка). 1UP.com (2 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  19. а б в Олег Ставицкий, Георгий Курган, Игорь Варнавский. The Orange Box (Half-Life 2: Episode Two, Portal и Team Fortress 2) (руск.). «Игромания» (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  20. Michael McWhertor. How to Find Three of Portal 2’s Best Secrets (англ.). Kotaku (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  21. а б Portal was a Triumph (англ.). Live Granades (26 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  22. а б The Cake Is a Lie (англ.). Hic Sunt Dracones (27 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  23. Виктор Финкель. Поэзия Эмили Дикинсон и цензура в бывшем Советском Союзе (1969—1982) (руск.). «Журнальный зал» (журнал «Слово\Word» 2008, № 58. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  24. Narbacular Drop — новая Source-игра (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (24 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 августа 2015.
  25. Overview (англ.)(недаступная спасылка). DigiPen. Официальный сайт Narbacular Drop. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  26. Интервью с компанией Valve сайту Gamehelper PC (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  27. Интервью с Эриком Джонсоном сайту GameSpot (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (25 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  28. Система комментариев в Lost Coast (руск.). Half-Life Inside (7 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  29. а б Portal Update Released (англ.)(недаступная спасылка). Steam (3 марта 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 августа 2015.
  30. а б Открывая портал: изучение процесса создания Portal. Опоздавший на вечеринку (руск.). Half-Life Inside (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  31. Valve and NVIDIA Offer Portal: First Slice Free to GeForce Users (англ.). Valve (9 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  32. Бесплатный кусочек тортика для всех (руск.). Half-Life Inside (12 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  33. Microsoft Announce Portal: Sill Alive Exclusively for Xbox 360 (англ.). DailyGamesNews.com (14 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  34. Portal: Still Alive. E3 2008: MS Press Conference: Annoucement (англ.). GameTrailers (14 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  35. Dan Cheer. E3: Microsoft Announces Line-up (англ.)(недаступная спасылка). Gameplanet (15 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012. Праверана 31 жніўня 2015.
  36. а б Portal: Still Alive Heading to Xbox Live Arcade (англ.). Engadget (14 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  37. а б Новыя карты Portal: Still Alive (англ.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (21 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.
  38. Portal: Still Alive — эксклюзив для Xbox Live Arcade (руск.). Half-Life Inside (15 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  39. Portal: Still Alive — эксклюзивно для Xbox 360! (руск.)(недаступная спасылка). GameTech (15 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  40. Даг Ломбарди о Still Alive (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.
  41. а б Maki-Tak. Aperture Science Website Guide (англ.)(недаступная спасылка). DeviantART (1 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  42. а б Обновление сайта ApertureScience или рождественское поздравление от Valve (руск.)(недаступная спасылка). Gamer.ru (25 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  43. Статьи//История Aperture Science (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (25 марта 2010). — «Всё ещё заинтересованы в Aperture? Присматривайте за официальным сайтом Aperture Science, на который Valve иногда добавляет новое содержимое». Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 сентября 2015.
  44. ApertureScience.Com Updated — New Holiday Vault Camera Feed (англ.)(недаступная спасылка). LambdaGeneration (24 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  45. Помогите выпустить Portal 2 раньше! (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (15 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  46. Lend Your CPU to GLaDOS by Playing Potato Sack Games (англ.)(недаступная спасылка). VG247 (15 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2015. Праверана 1 верасня 2015.
  47. ApertureScience.com (англ.). Официальный промосайт игры Portal. Праверана 1 верасня 2015.
  48. Portal: The Skinny (англ.). Афіцйны сайт Джонатана Колтана. Архівавана з першакрыніцы 30 августа 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  49. 23 Of The Coolest Ever Video Game Soundtracks (англ.). New Musical Express. Архівавана з першакрыніцы 30 августа 2015. Праверана 30 августа 2015.
  50. Friday, December 21 2007 (англ.). Steam (21 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  51. Portal 2: Songs to Test By (Collectors Edition) out on Oct. 30 (англ.). Engadget (24 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  52. Introducing the Steam Music Player (англ.). Steam (24 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  53. а б Jonathan Hunt. The Orange Box Review — Xbox 360 (англ.)(недаступная спасылка). G4tv (16 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 24 лістапада 2018.
  54. Dan Adams. Portal Review (страница 1) (англ.). IGN (9 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  55. Shawn Elliot. Portal (PC) (англ.)(недаступная спасылка). 1UP.com]date=10 кастрычніка 2007. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  56. Tom Bradwell. Portal (англ.). Eurogamer (10 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  57. Sal Accardo. Portal (PC) (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy (9 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  58. Dan Adams. Portal Review (старонка 2) (англ.). IGN (9 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  59. Владимир Горячев. Обзор игры Portal (англ.). Absolute Games (15 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  60. «Страна Игр» № 21(246), 2007
  61. а б Игорь Сонин. Portal. Обзор (руск.). Gameland (15 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  62. Good Game Stories — Game of the Year (англ.)(недаступная спасылка). Good Game (12 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  63. Shack Staff. Game of the Year Awards 2007 (англ.). Shacknews (4 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  64. Chris Dahlen, Gus Mastrapa. Best Games of 2007 (англ.). The A.V. Club (23 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  65. а б Rodentia. Rodent Awards 2007 (англ.). Way of the Rodent (люты 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 августа 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  66. а б Итоги церемонии Rodent Game Awards 2007 (руск.)(недаступная спасылка). «СофтКлаб» (13 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  67. Eurogamer’s Top 50 Games of 2007 • Page 3 (англ.). Eurogamer (28 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  68. а б в 8th Annual Game Developers Choice Awards (англ.). Game Developers Choice Awards. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  69. Итоги 2007 года: 10 лучших игр. «Игромания» (8 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  70. Лучшие игры 2007 года: Номинации по жанрам (руск.). Gameland (1 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  71. а б в Журнал «Страна Игр» № 03(252), февраль 2008
  72. X-Play Best of 2007: Most Original Game (англ.). G4tv (18 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  73. а б в We’re Right Returns (англ.)(недаступная спасылка). Penny Arcade (28 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 30 жніўня 2015.
  74. а б Лучшие игры 2007 года: Специальные награды (руск.). Gameland (1 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 августа 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  75. Mike Fahey. X-Play Awards BioShock Game of the Year (англ.). Kotaku Australia (19 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  76. Seth Schiesel. BioShock Triumphs at TV Video Game Awards (англ.). The New York Times (18 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  77. IGN Best of 2007 (англ.)(недаступная спасылка). IGN (26 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2008. Праверана 24 лістапада 2018.
  78. Portal (англ.)(недаступная спасылка). GameBanana — The Game Customization Community. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  79. Maps and Game Resources for Portal and Portal 2 Games (англ.). Portal Game Maps. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  80. Portal 2 Mapping Community (англ.). ThinkingWithPortals. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  81. Alex Petraglia. Half-Life 2: Portal (англ.)(недаступная спасылка). Primotech (17 кастрчніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2010. Праверана 24 лістапада 2018.
  82. Portal: The Flash Version (англ.). We Create Stuff. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2015. Праверана 30 жніўня 2015.
  83. Matt Peckham. Portal: The Flash Version (англ.)(недаступная спасылка). PC World (11 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011.
  84. а б Nick Breckon. Flash Version of Portal Converted to Actual Map Pack (англ.). Shacknews (5 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  85. а б Portal: The Flash Version Mappack (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (5 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.
  86. StillAliveDS: The Game (англ.)(недаступная спасылка). StillAliveDS. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2008.
  87. Kris. The Dark Humor of Portal Is Still Alive On the Nintendo DS (англ.)(недаступная спасылка). Portable VideoGamer (25 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2008.
  88. StillAliveDS: Tutorial (англ.)(недаступная спасылка). StillAliveDS. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2008.
  89. StillAliveDS: Browse All Maps (англ.)(недаступная спасылка). StillAliveDS. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008.
  90. Ваш личный приятель-куб (руск.). Half-Life Inside (17 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  91. Weighted Companion, вызывающий любовь (руск.). ModNews (22 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  92. It’s So Goddamn Late (англ.). Penny Arcade (19 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  93. Weighted Companion Cube Plush (англ.). Steam.
  94. Пасхальные яйца (руск.). «Тургор: Голос Цвета». Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  95. а б Susana Polo. Portal Now Mandatory «Reading» for Wabash College Freshmen (англ.). The Mary Sue (20 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  96. Daniel Johnson. Analysis: Portal and the Deconstruction of the Institution (англ.). Gamasutra (11 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  97. Portal 2 будет (руск.)(недаступная спасылка). CNews (22 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.
  98. Portal 2 подтверждён(недаступная спасылка) (???). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 13 чэрвеня 2008.
  99. Эксцентричный и уже мёртвый миллиардер (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (11 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.
  100. Обновление Portal (01−03−2010) (руск.). Half-Life Inside (2 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 августа 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  101. Portal ARG: истерия начинается (руск.). Half-Life Inside (2 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 августа 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  102. Portal ARG: хронология событий (руск.). Half-Life Inside (2 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 31 августа 2015. Праверана 31 жніўня 2015.
  103. Portal 2: от пробы к хиту (руск.)(недаступная спасылка). Half-Life Inside (9 марта 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 31 жніўня 2015.

Спасылкі правіць