Гюнтэр Вайзенборн (ням.: Günther Weisenborn; 10 ліпеня 1902, Фельберт — 26 сакавіка 1969, Берлін) — нямецкі пісьменнік-антыфашыст, удзельнік нямецкага руху Супраціўлення.

Гюнтэр Вайзенборн
ням.: Günther Weisenborn
Fotothek df pk 0000061 045 Porträt.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1902(1902-07-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1969(1969-03-26)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, драматург, драматург, змагар Супраціўлення
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Фельберце ў сям’і камерсанта. У 1922—1927 гадах вывучаў філалогію, медыцыну і філасофію ва ўніверсітэтах Кёльна, Бона і Берліна. У 1928 годзе ў Берліне была пастаўлена яго п’еса «Падводная лодка С-4» — гісторыя пра трагедыю гібелі шасці матросаў-падводнікаў. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Эрвінам Піскаторам і Юргенам Фелінгам, з акцёрам Генрыхам Георгэ. У 1930 годзе з’язджае ў Аргенціну, дзе працуе фермерам, але неўзабаве вяртаецца на радзіму. У 1931 годзе становіцца сааўтарам Бертальда Брэхта па п’есе «Маці».

У гады Другой сусветнай вайны — удзельнік антыфашысцкага Супраціву, разам са сваёй жонкай Джой Вайзенборн уваходзіў у падпольную групу «Чырвоная капэла». У 1942 арыштаваны гестапа, прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю, якая была замененая турэмным зняволеннем. У 1945 вызвалены Савецкай арміяй.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Günther Weisenborn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Günther Weisenborn // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

СпасылкіПравіць