Беларускія назвы: грыб-папугай, вільготніца пярэстая, воўчы грыб ці благі грыб.
- Agaricus dentatus L., 1753basionym
- Gliophorus psittacinus
Капялюшык дыяметрам 2-5 см, спачатку званочкавы, потым паступова набывае распасцёртую форму з шырокім пляскатым грудком у цэнтры. Краі капялюшыка рубчастыя. Скурка зялёнага колеру, гладкая, бліскучая, з клейкай халадцападобнай паверхняй. Мякаць белага колеру, ломкая і кудзелістая, з непрыемным зямлістым пахам і амаль не мае смаку. Ножка 4-6 см у вышыню, дыяметрам 0,4-0,8 см, цыліндрычная, вельмі тонкая, полая, крохкая, пакрыта сліззю, такога ж колеру, што і капялюшык, альбо трохі святлей. Пласцінкі прырослыя, рэдкія і шырокія, жаўтлявага колеру.
Споравы парашок белы.
З узростам капялюшыкі становяцца больш сухімі і набываюць жаўтлявае або ружовае адценне. Пласцінкі з узростам жоўкнуць ад краёў да ножкі. Ножка з узростам таксама жоўкне. На белай мякаці могуць быць жоўтыя ці зялёныя плямы.
На лясных палянах, лугах і пашах, вялікімі групамі. Сезон лета-восень.
- «Funghi», — Instituto Geografico De Agostini, Novara, Italia, 1997
- П. Янсен, «Всё о грибах», СПб.: ИД «Кристалл», 2006
- П. Хардинг, «Грибы. Мини-энциклопедия», М.: АСТ, 2002
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.
- Коваленко А. Е. Порядок Hygrophorales. — Л.: «Наука», 1989. — С. 95—96. — (Определитель грибов СССР). — ISBN 5-02-026552-7.