Гімн Беларускай ССР

дзяржаўны гімн у 1955—1991 гадах
(Пасля перасылкі з Гімн БССР)

Гімн Беларускай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча. Быў дзяржаўным гімнам у 1955—1991 гадах. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну пакладзены перапрацаваныя вершы.

Гімны Беларусі
Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
noicon
Гімн Беларускай ССР (19551991)
noicon
Гімн Беларусі (19912002)
noicon
Гімн Беларусі2002)
noicon

Тэкст правіць

1952-1956 1956-1991

Мы, Беларусы, з братняю Руссю,
Разам шукалі к долі дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Мы здабылі з ёй сцяг перамог!

Прыпеў:
Нас аб’яднала Леніна імя,
Сталін павёў нас к шчасцю ў паход.
𝄆Слава Саветам! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!𝄇

У слаўным саюзе люд Беларусі
Вырас, як волат нашых былін.
Вечна мы будзем вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Прыпеў

Дружбай народаў мы назаўсёды,
Нашы граніцы ў сталь закуём.
Ворагаў хмары грозным ударам,
З нашых прастораў прэч мы змяцём!

Прыпеў

Мы, Беларусы, з братняю Руссю,
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
𝄆Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларускі народ!𝄇

Сілы гартуе, люд Беларусі,
У братнім саюзе, у мужнай сям’і.
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
𝄆Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!𝄇

Дружба народаў — сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму — радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас у паход.
𝄆Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!𝄇

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць