Гінвіл (староста троцкі)

староста троцкі

Гінвіл, Гінівіл[1] (Gynewille, Кгинивил) — староста троцкі (успам. 1398)[1].

Паходжанне і імя бацькі невядома, але верагодная роднасная сувязь з Пятром Лелюшам, бо той карыстаўся адным гербом з сынам Гінвіла.[1]

У канцы XIV ст., мабыць у 1392 годзе[2], вялікі князь Вітаўт паслаў Гінвіла і Васіля Барэйкавіча ваяваць супраць Карыбута[3], войскі якога яны разбілі каля Дакудава[2].

У 1398 годзе Гінвіл як староста троцкі выступаў сведкам Салінскага дагавора[3].

Напэўна, валодаў Жослямі, пра іншыя іншыя ўладанні звестак няма[1]. Меў сына Начку (Наца) Пятра[1].

Зноскі

  1. а б в г д Пятраўскас 2014, с. 237.
  2. а б ПСРЛ. Т. 35. с. 89
  3. а б Пятраўскас 2014, с. 88.

Літаратура правіць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.