Гінцавічы
Гі́нцавічы[1] (трансліт.: Hincavičy, руск.: Гинцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.
Вёска
Гінцавічы
|
Назва
правіцьЗасведчаны варыянт назвы таксама "Гінцэ́вічы".
Аснова Gint- вядомая ў літоўскай антрапаніміі, як сярод аднаасноўных імёнаў (Gintutis, Gintenis), так і сярод імёнаў двухасноўных (Gintvilas, Vaišgintas)[2]. З гэтай асновай двухасноўнае імя Vašgintas, ад якога тапонім Важгінты недалёка ад Гінцавічаў.
Таго ж паходжання назва Гінтаўшчына.
Гісторыя
правіцьУ 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- 39 двароў, 437 жыхароў (1897)
- 91 двор, 676 жыхароў (1909)
- 39 двароў, 258 жыхароў (1921)
- 260 жыхароў (1970)
- 82 падвор’і, 160 жыхароў (1998)
- 64 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 94.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх