Гіпертэрмія
Гіпертэрмія — пераграванне, назапашванне залішняга цяпла ў арганізме чалавека і жывёл з павышэннем тэмпературы цела, выкліканае знешнімі фактарамі, якія абцяжарваюць цеплааддачу ў навакольнае асяроддзе або павялічваюць паступленне цяпла звонку. Гіпертэрмія ўзнікае пры максімальнай напрузе фізіялагічных механізмаў тэрмарэгуляцыі (потаавылучэнне, пашырэнне скурных сасудаў і інш.) і, калі своечасова не ліквідаваны прычыны, што выклікаюць гіпертэрмію, гіпертэрмія няўхільна прагрэсуе, сканчаючыся пры тэмпературы цела каля 41-42 ° С цеплавым ударам. Гіпертэрмія суправаджаецца павышэннем і якаснымі парушэннямі абмену рэчываў, стратай вады і соляў, парушэннем кровазвароту і дастаўкі кіслароду да мозгу, якія выклікаюць ўзбуджэнне, часам курчы і страту прытомнасці. Высокая тэмпература пры гіпертэрміі пераносіцца цяжэй, чым пры шматлікіх ліхаманкавых захворваннях.
Гіпертэрмія | |
---|---|
МКХ-10 | T67.0 |
МКХ-9 | 992.0 |
МКБ-9-КМ | 780.6 |
DiseasesDB | 5690 |
MedlinePlus | 000056 |
eMedicine | med/956 |
MeSH | D018883 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).