Гірудзін

хімічнае злучэнне

Гірудзін — поліпептыд, які знаходзіцца ў сакрэце слінных залоз медыцынскай п'яўкі. Утвараючы злучэнне з ферментам крыві трамбінам, перашкаджае ўзнікненню фібрыну, чым затрымлівае згусанне крыві. На гэтым заснавана выкарыстанне п'явак у медыцыне. Гірудзін валодае болепатольным і процізапаленчым дзеяннем.

Літаратура правіць