Гісторыя Бурундзі
Бурундзі разам з Руандай і яшчэ трыма краінамі (Лесота, Эсваціні і Батсвана) з’яўляюцца рэдкім у Афрыцы выпадкам тэрытарыяльнага спадкаемства аўтэнтычнай дзяржавы — каралеўства Бурундзі. У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля Першай сусветнай вайны была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 годзе перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993 годзе) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015 годзе.
Дакалаланіяльнае мінулае
правіцьКарэннымі насельнікамі бурундзійскіх земляў лічацца тва — прадстаўнікі негрыльскай малой расы, адна з галін пігмеяў. На працягу апошніх 500 гадоў тэрыторыю Бурундзі засялілі народы земляробаў хуту і пастухоў тутсі, што лёгка скарылі тва. У ХVII—XIX стагоддзях існавала незалежнае каралеўства Бурундзі, дзе нешматлікія тутсі дамінавалі над хуту; тва займалі самую нізкую прыступку ў іерархіі. На чале дзяржавы стаяў мвамі (літаральна ўладар), якому падпарадкоўвалася племянная арыстакратыя. Каралеўства ад пачатку існавання значна пашырыла свае межы.
Пад уладай Германіі
правіцьУ канцы ХІХ стагоддзя на землі вакол Вялікіх азёр паквапілася Германія. Спачатку каланіяльныя інтарэсы Германскай імперыі прадстаўляла Германская Усходне-Афрыканская кампанія, аднак ужо ў 1891 годзе пры непасрэдным удзеле Берліна была створана калонія Германская Усходняя Афрыка, куды ўвайшлі Руанда, Урундзі (тады Бурундзі вымаўлялі менавіта так) і Танганьіка (мацерыковая частка Танзаніі). Падчас Першай сусветнай вайны Германская Усходняя Афрыка стала арэнай баявых дзеянняў, бадай што самых актыўных на ўсім кантыненце. У чэрвені 1916 года нямецкія войскі пакнулі Урундзі пад скардынаваным насцікам куды больш шматлікіх англа-бельгійскіх часцей. Адсюль жа войскі Антанты неўзабаве зладзілі паход на Табору — адміністрацыйны цэнтр калоніі.
Пад уладай Бельгіі
правіцьПасля паразы ў Першай сусветнай вайне, Руанда і Урундзі адышлі да Бельгіі паводле Версальскай дамовы. У 1924—1946 гадах дзве будучыя незалежныя дзяржавы з аб’яднанай назвай Руанда-Урундзі і сталіцай ва Ужумбуры (так тады вымаўлялі Бужумбуру) юрыдычна былі тэрыторыяй Бельгіі пад мандатам Лігі Нацый, з 1946 года і да заваёвы незалежнасці — падапечнай тэрыторый ААН Руанда-Урундзі пад кіраваннем усё той жа Бельгіі. У 1948 годзе каланіяльныя ўлады дазволілі стварэнне палітычных партый, што ў выніку зрабіла вялікі ўнёсак у набыццё незалежнасці. Самай уплывовай і дзейнай партыяй стаў Саюз за Нацыянальны Прагрэс (UPRONA). 1 ліпеня 1962 года на палітычнай карце свету паўстала каралеўства Бурундзі на чале з каралём Мвамбутсам IV. Варта адзначыць, што ў каланіяльны перыяд кіруючая манархічная дынастыя не перарвалася.
Незалежнасць
правіцьЗ 1966 года, пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання, адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і два генацыды. Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбяднейшых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар’яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у авіякатастрофе, што стала падставай для генацыду тутсі ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфлікту ў Бурундзі.
У ліпені 1996 года да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 года міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000).
ХХІ стагоддзе
правіцьУ адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 годзе з Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 года пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 года падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).
31 снежня 2006 года была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 года Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). Аднак цяпер краіну чакала выпрабаванне аўтарытарызмам. У 2015 годзе Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт П’ер Нкурунзіза пайшоў на трэці тэрмін. У выніку задушэння пратэстаў незадаволенай палітычным працэсам апазіцыі загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.[1]