Гісторыя пра Апалона Цірскага

«Гісторыя пра Апалона Цірскага» — помнік перакладной беларускай літаратуры, свецкая аповесць блізкаўсходняга паходжання. Карысталася папулярнасцю на Беларусі ў XVIIXVIII стст. У цэнтры ўвагі твора — апісанне прыгод знатнага чалавека з грэчаскага г. Ціра, які шмат гадоў вандруе па розных краінах, шмат чаго бачыць, трапляе ў самыя нечаканыя сітуацыі, але шчасліва вяртаецца на радзіму і становіцца яе ўладаром.

На Беларусі твор меў абыходак у складзе вядомага зборніка навел «Рымскія дзяянні». Адзін з яго рукапісаў быў перапісаны ў Магілёве ў 1688 годзе. Мова магілёўскага спісу — сумесь старабеларускай і стараславянскай моў XVII ст.

Літаратура правіць