Ганна Леанідаўна Харашкевіч
Ганна Леанідаўна Харашкевіч (руск.: Анна Леонидовна Хорошкевич; 28 сакавіка 1931 — 1 мая 2017) — расійскі гісторык, доктар гістарычных навук.
Ганна Леанідаўна Харашкевіч | |
---|---|
руск.: Анна Леонидовна Хорошкевич | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 2017 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1974) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацавала ў Інстытуце славяназнаўства РАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя міжнародных адносінаў у рэгіёне Усходняй Еўропы 14—17 ст., крыніцазнаўства і археаграфія, Метрыка ВКЛ. Разам з С. Каштанавым падрыхтавала «Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики» (Вільнюс, 1985). Апублікавала «Полоцкие грамоты XIII — начала XVI вв.» (Вып. I—VI. Масква, 1977—1989). Сярод найважнейшых публікацый кнігі: «Русское государство в системе международных отношений конца XV — начала XVI в.», «Русское государство в системе международных отношений середины XVI в.» (Масква, 1980, 2003), «Русь и Крым: От союза к противостоянию. Конец XV — начало XVI вв.» (Масква, 2001). Удзельнічала ў падрыхтоўцы да выдання твораў Сігізмунда Герберштэйна (Масква, 1988) і Міхалона Літвіна (Масква, 1994).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Варонін В. Ганна Леанідаўна Харашкевіч (28.03.1931-1.05.2017) // Беларускі Гістарычны Агляд, 2017. Т. 24, Сш. 1-2.
- Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)