Галіна Міхайлаўна Ізергіна
Галіна Міхайлаўна Ізергіна (22 сакавіка (4 красавіка) 1909, г. Яранск, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — 27 лістапада 1954) — беларуская мастачка.
Галіна Міхайлаўна Ізергіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка (4 красавіка) 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1954 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жанр | станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Аляксандр Аляксандравіч Асьмёркін і Ісак Бродскі |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1928 годзе Вяцкае мастацка-прамысловае вучылішча, у 1937 годзе — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ у Ленінградзе. Вучылася ў А. Асьмёркіна, І. Бродскага. Удзельніца мастацкіх выставак з 1928 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.
Творчасць правіць
Працавала ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Калгасны рынак», «3 рыбалкі», «Дзесяцікласніцы», «Угон моладзі ў рабства», «Камсорг школы», «За калаўротам», «Юныя дараванні», «Партрэт артысткі Э. Шапко», «Кветкі і фрукты»; пейзажы Міншчыны. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура правіць
- Ізергіна Галіна Міхайлаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.