<table class="infobox infobox-83bcf4cbe18e1f14 " style="width: 20em; font-size: 95%; width:300px;" data-name="ДДБ1" >ДДБ1 / ДПСаАЗ


ДДБ1 на станцыі Рудня. Зверху — выгляд з боку секцыі цеплавоза 2М62У-0310, знізу — з боку галоўнага вагона ДРБ2-012
ДПСаАЗ на станцыі Асноўныя даныя Гады пабудовы 1998—2000 Краіна пабудовы Расія Расія Завод

  • ААТ «ДМЗ» (ДМЗ вырабляў толькі прычапныя вагоны і устанаўліваў паміжвагонныя пераходы на цеплавоз. Цеплавозы дапрацоўваліся у УНІКТІ г. Каломна)
  • РВЗ (галаўныя вагоны)

Вагонаў пабудавана прамежкавых: 108 (у т.л. 8 для ДПСаАЗ)
галаўных: 20 Краіна эксплуатацыі ДДБ1: Беларусь
ДПСаАЗ: Расія Кампанія БЧ (ДДБ1)
Саянскі алюмініевы завод Дэпо Полацк (ДДБ1)
Саянскі алюмініевы завод (ДПСаАЗ) Шырыня каляіны 1 520 мм У эксплуатацыі з 1998 Тэхнічныя даныя Род службы пасажырскі (прыгарадны)[1] Канструкцыйная скорасць 100 км/г Восевая формула секцыі цеплавозаў: 30—30
вагоны: 2—2 Вышыня 3 520 мм Матэрыял вагона сталь Нагрузка ад восі на рэйкі 21,5 тс (максімальна) Тып рухавіка дызельны 14Д40 ці 14Д40У2[к 1] Магутнасць рухавіка 2×2000 конскіх сіл
(2×1472 кВт)
Тып перадачы Электрычная Тып тормазу пнеўматычныя Дыяметр колаў 1 050 мм (секцыі цеплавоза)

ДДБ1 / ДПСаАЗ на Вікісховішчы

ДДБ1 (Дземіхаўскі, Дызель-цягнік, Беларуская чыгунка, 1-ы тып) — дызель-цягнік на лакаматыўнай цязе. Саставы ДДБ1 пачаткова фарміраваліся на аснове дзвюх дапрацаваных секцый цеплавоза 2М62У, учэпленых на канцах цягніка і дзесяці прамежкавых вагонаў мадэлі 63-322 вытворчасці Дземіхаўскага машынабудаўнічага завода (ДМЗ). Агулам у такой кампазіцыі было пабудавана дзесяць саставаў ДДБ1, далей раздзеленых на 20 больш кароткіх цягнікоў, дадаўшы галаўныя вагоны вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода (РВЗ).

Таксама для Саянскага алюмініевага завода ў адзіным экземпляры быў выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ (Дизель-Поезд Саянского, Алюминиевого Завода), маючый аналагічную канструкцыю. але з выкарыстаннем дапрацаваных цеплавозаў ДМ62 і больш кароткай, васьмівагоннай складанасці[2].

Гісторыя

правіць

Вытворчасць дызель-цягнікоў ДДБ1 была асвоена Дземіхаўскім заводам у 1998 годзе па заказу Беларускай чыгункі, якая ў мэтах эканоміі сродкаў вырашыла фарміраваць дызель-цягнікі з лакаматыўнай цягай на базе прычапных вагонаў серыйнага маторвагоннага састава і наяўных у рэзерве грузавых цеплавозаў 2М62 і 2М62У вытворчасці Луганскага завода (цеплавозы М62 выкарыстоўваліся для стварэння на базе вагонаў дызель-цягніка ДР1 саставаў серыі ДРБ1).

Дземіхаўскі завод ажыццяўляў вытворчасць прычапных прамежкавых вагонаў, якія мелі высокую ступень уніфікацыі з прамежкавымі прычапнымі вагонамі сямейства ЭР2Т/ЭР4, а таксама зрабіў дапрацоўку цеплавозаў 2М62У для выкарыстоўвання ў складзе дызель-цягнікоў. Кожны састаў складаўся з дзесяці прамежкавых вагонаў і двух цеплавозных секцый. Агулам было пабудавана 100 вагонаў, з якіх было сфарміравана 10 саставаў.

У 2000 годзе па заказу Саянскага алюмініевага завода быў таксама выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ-0001, сфарсіраваны на аснове двух цеплавозаў ДМ62 і васьмі прычапных вагонаў. У якасці цяглавых адзінак выкарыстаны аднасекцыйныя цеплавозы ДМ62-1811 і ДМ62-1857. Да жніўня цягнік насіў імянную назву «Сибирский Алюминий», потым называўся «РУСАЛ».[2] Потым індэкс «ДМ62» на таблічках гэтых цеплавозаў быў заменены назад на «М62»[к 2].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць

Заўвагі

правіць
  1. у выпадку мадэрнізацыі секцый цеплавозаў замест указаных рухавікоў мог устанаўлівацца дызельны рухавік 2Д49
  2. Пры выпуску цеплавоза ДМ62 (версія М62 для ваеннага прызначэння) літара «Д» на шыльдах не ставілася.

Крыніцы

правіць
  1. Дизель-поезд ДДБ1 (ДПСаАЗ)(недаступная спасылка). Официальный сайт (архив). ОАО «ДМЗ». Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
  2. а б ДПСаАЗ-0001. TrainPix. Праверана 3 лістапада 2016.

Літаратура

правіць