ДП-1
ДП-1 — аднавагонны дызельны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгунка[1].
ДП1 | |
---|---|
ДП1-005 | |
Асноўныя даныя | |
Краіна пабудовы | Беларусь |
Завод | Белкамунмаш, «PESA Bydgoszcz SA» і Мінскі вагонарамонтны завод |
Вытворца | Белкамунмаш сумесна з «PESA Bydgoszcz SA» |
Краіна эксплуатацыі | Беларусь |
Дарога | Беларуская чыгунка |
Абслугоўваныя лініі |
Калінкавічы—Васілевічы, |
Дэпо | Гомель, Магілёў |
Шырыня каляіны | 1520 мм |
У эксплуатацыі | з 2011 года па цяперашні час |
Тэхнічныя даныя | |
Род службы | Прыгарадны цягнік |
Канструкцыйная скорасць | 120 км/г |
Восевая формула | 20-2 |
Пасажыраўмяшчальнасць | месцаў для сядзення 91 |
Тып рухавіка | Дызельны рухавік MAN |
Магутнасць рухавіка | 382 кВт/412 кВт |
Тып перадачы | Гідрадынамічная |
Дыяметр колаў | 850 мм |
ДП1 на Вікісховішчы |
Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызельны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстання лакаматыва.[2]
Ход рэалізацыі
правіць23 снежня 2011 г. у Мінск прыбыў першы машынакамплект дызельнага цягніка ДП-1.[2]
У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаванні на Беларускай чыгунцы[3].
Абсталяванне
правіцьУ салоне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянер, прыбіральня вакуумнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.
Цягнік абсталяваны знешнімі і ўнутранымі відэакамерамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салоне[3][4].
Тэхнічныя характарыстыкі
правіцьДП-1 прызначаны для эксплуатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплуатацыйная хуткасць — 120 км/г, далёкасць ходу — 1000 км. Колькасць месцаў для сядзення — 91, агульная колькасць месцаў — 171. Разліковы тэрмін службы — 40 гадоў.[2]
Сцвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км.[3][5]
Зноскі
- ↑ БелКоммунМаш :: Новости :: Первый дизельный поезд ДП-1 проходит пуско-наладочные испытания (руск.)
- ↑ а б в БелКоммунМаш :: Новости :: Поезд от Белкоммунмаша? Уже скоро! (руск.)
- ↑ а б в Одновагонные дизель-поезда начнут курсировать по Белорусской железной дороге весной 2012 года. Архівавана 16 красавіка 2012. (руск.)
- ↑ Первый одновагонный дизель-поезд ДП-1 проходит приемочные испытания.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — Рельсовые автобусы заменят дизель-поезда на участках с низким пассажиропотоком — Общество — 30.01.2012, 09:59 Архівавана 4 сакавіка 2012. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ДП-1