Дабрамір Хрыз
Дабрамір, вядомы візантыйцам як Хрыз (балг.: Добромир Хриз, грэч. Δοβρομηρός Χρυσός) — балгарскі баярын, напаўнезалежны валадар у Усходняй Македоніі, які абапіраўся на атрады балгараў і влахаў. Захапіўшы Струміцу, Дабрамір за некалькі гадоў падпарадкаваў шэраг навакольных земляў. Быўшы залучаны ў балгара-візантыйскія войны, ваяваў і на баку Калаяна, і на баку імператара Аляксея III Ангела. Першы ўспамін датаваны 1197 годам, апошні — 1202, калі яго землі захапіў Калаян.
Дабрамір Хрыз | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | XIII стагоддзе |
Жонка | Феадора Ангеліна[d] |
Прыналежнасць | Аляксей III Ангел |
Дынастычныя сувязі
правіцьЁн быў ужо жанаты, калі аформіў другі шлюб з усватанай візантыйскім імператарам дачкой вайскавода Мануіла Каміцы. Каля 1200 года Дабрамір ажаніўся ў трэці раз з унучкай імператара Феадорай Ангелінай, раней жонкай іншага балгарскага феадала Іванкі.
Літаратура
правіць- O city of Byzantium: annals of Niketas Choniates tr. Harry J. Magoulias (Detroit: Wayne State University Press, 1984) pp. 267–270, 277—280, 293—294.
- Томов, Т. Добромир Хриз, който владееше Просек и Струмица — Анамнеза, Т. 6 (2008), 97-114