Давыдаўка (Гомельскі раён)
былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Давы́даўка[1] (трансліт.: Davydaŭka, руск.: Давыдовка) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, цяпер гістарычны раён горада Гомеля.
Вёска
Давыдаўка
| ||||||||||||||
Былая вёска размешчана на беразе былой сажалкі ракі Сож. Уваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета.
Гісторыя
правіцьУ 1980-я гады вёска Давыдаўка — цэнтр сельсавета і калгаса «Перамога». У вёсцы мелася свая пачатковая школа, вочна-завочная школа працоўнай моладзі, Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленнне сувязі, 4 крамы, комплексны прыёмны пункт[2].
17 мая 2007 года вёска ўвайшла ў склад Гомеля[3].
На цяперашні момант прыкладна палова былой вёскі ўсё яшчэ забудавана 1-2-х павярховымі дамамі. Іншая палова былой вёскі забудавана пераважна 10-ці павярховымі жылымі дамамі.
Вядомыя жыхары
правіць- Леанід Гаўрылаў — беларускі паэт[4].
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Гомель. Энцыклапедычны даведнік, с. 201.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района Архівавана 8 снежня 2021.
- ↑ Гаўрылаў, Л. Вернасць: Вершы / Уступ. арт. К. Кірэенкі. — Мінск : Дзяржвыд, 1961. — С. 5.
Літаратура
правіць- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
- А. Ф. Рогалев. От Гомиюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах.. — 2-е изд. — Гомель: Барк, 2006. — 220 с.