Давід Анахт
Давід Анахт (арм.: Դավիթ Անհաղթ, нар. канец 5 ст. - памёр 1-я палова 6 ст.) — армянскі філосаф-неаплатонік, прадстаўнік александрыйскай школы антычнай філасофіі. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Філасофія Давіда Анахта, выкладзеная ў апублікаваных "Азначэнні філасофіі", "Аналізе "Увядзення "Парфірыя" і інш, спалучае ў сабе платанізм з элементамі вучэння Арыстоцеля і Піфагора.
Давід Анахт | |
---|---|
Դավիթ Անհաղթ | |
![]() Давід Анахт на рукапісы XIII стагоддзя | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | VI стагоддзе |
Месца смерці | |
Школа/традыцыя: | Прадстаўнік Александрыйскай школы неаплатанізму |
Кірунак: | Класічны платанізм з элементамі вучэння Арыстоцеля і Піфагора |
Перыяд: | Антычны |
Аказалі ўплыў: | Платон, Арыстоцель, Піфагор |
![]() |
Давід Аанахт выступаў супраць скептыцызму і рэлятывізму, за дзейснасць філасофскага спасціжэння свету. Мэта філасофіі, паводле Анахта, - пошукі і ўказанне шляхоў пазбягання зла і дасягнення духоўнай дасканаласці. Веды не з'яўляюцца самамэтай, яны павінны служыць маральнаму ўзвышэнню чалавека. У вучэнні аб душы Анахт развіваў неаплатанічныя ідэі. У армянскую сярэднявечную філасофію сістэма Анахта ўнесла свецкі, рацыяналістычны пачатак.
Шаблон:Армянская літаратура і пісьменнасць Шаблон:Неаплатонікі