Піфаго́р сын Мнесарха (Πυθαγόρας τοῦ Μνησάρχου, 576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.

Піфагор
стар.-грэч.: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος
Kapitolinischer Pythagoras.jpg
Дата нараджэння не раней за 586 да н.э. і не пазней за 569 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 490-я да н.э.[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мнесарх[d]
Жонка Theano[d]
Дзеці Mnesarchus[d], Myia[d], Damo[d], Telauges[d], Arignote[d] і Aesara[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, палітык, пісьменнік, музыказнавец, тэарэтык музыкі
Навуковая сфера геаметрыя, матэматыка, этыка, палітыка, філасофія, астраномія і музыка
Школа/традыцыя Піфагарэізм
Кірунак Заходняя Філасофія
Перыяд Старажытнагрэчаская філасофія
Асноўныя інтарэсы філасофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка
Значныя ідэі Музыка сфер, Піфагарэйскі лад, Тэарэма Піфагора
Аказалі ўплыў Фалес Мілецкі, Анаксімандр
Зведалі ўплыў Філалай, Алкмеон Кратонскі, Парменід, Платон, Еўклід, Эмпедокл, Гіпас, Кеплер
Вядомыя вучні Philolaus[d] і Эмпедокл[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Звесткі пра яго жыццё і дзейнасць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўлення Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысціні, містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.

Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго іменем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ні адна з іх не прызнаецца верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сяр. 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад[3].

Зноскі

Гл. таксамаПравіць