Давід Левавіч Гацікоеў
Давід Гацікоеў (нар. 14 верасня 1993, Масква) — расійскі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Давід Левавіч Гацікоеў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 верасня 1993[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2011 года пачаў выступаць за «Аланію-Д» (другая каманда ўладзікаўказскай «Аланіі») у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У лютым 2014 года «Аланія» спыніла існаванне, а ў чэрвені таго ж года каманда была адноўлена на базе «Аланіі-Д» і стала выступаць у ПФЛ, за адноўленую каманду стаў выступаць і Гацікоеў. У 2015 годзе перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», з якой гуляў у ПФЛ (другі дывізіён), аднак у жніўні 2016 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі клуб, які змяніў назву на «Спартак». У другой палове 2017 года гуляў за пензенскі «Зеніт».
У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе мінчан, пазней стаў выхадзіць на замену. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[3].
У ліпені 2018 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі «Спартак». У лютым 2020 года далучыўся да армянскага «Алашкерта», пакінуў клуб у кастрычніку таго ж года.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019/20
Зноскі
- ↑ David Gatikoev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Минск" подписал российского форварда Гатикоева
- ↑ Гатикоев покинул "Минск"