ФК Алашкерт

армянскі футбольны клуб

«Алашкерт» (арм.: Ֆուտբոլային Ակումբ „Ալաշկերտ“ Մարտունի) — армянскі футбольны клуб з Ерэвана (першапачаткова з горада Мартуні), заснаваны ў 2011 годзе.

Алашкерт
Заснаваны 1990, 1998, 2011
Расфарміраваны 1993(?), 2000
Горад Мартуні
Стадыён Алашкерт, Ерэван
Умяшчальнасць: 6,850
Прэзідэнт Баграт Наваян
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2023/24 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Клуб быў створаны ў 1990 і да стварэння незалежнага армянскага чэмпіянату па футболе ў 1992, выступаў у мясцовым чэмпіянаце Армянскай ССР. Каманда ўдзельнічала ў першым розыгрышы чэмпіянату Арменіі, дзе заняла апошняе 24 месца, і ў наступным, 1993 годзе, павінна была выступаць у Першай лізе. Але каманда знялася з чэмпіянату і неўзабаве была расфарміравана.

Перад пачаткам чэмпіянату краіны ў 1998, клуб узнавіўся і падаў заяўку на ўдзел у ім у Першай лізе. Па выніках першынства размясціўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 6-е месца. У сезоне 1999 каманда ў чарговы раз здымаецца з розыгрышу. Клуб працягваў існаванне, і рабіў спробы ўзяць удзел у першынстве 2000. Але пазней усё ж зняўся да пачатку чэмпіянату, а пасля расфарміраваўся.

У снежні 2011 года бізнесмен і дырэктар турыстычнага агенцтва «Баграт тур» Баграт Наваян адрадзіў клуб, заснаваўшы яго з чыстага ліста. Каманда прыняла ўдзел у сезоне Першай лігі Арменіі 2012/13, дзе за чатыры туры да завяршэння чэмпіянату забяспечыла выхад у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 клуб пераехаў у Ерэван дэбютаваў у Прэм’ер-лізе і заняў апошняе месца, але з-за таго што ў Першай лізе ўдзельнічалі толькі дублюючыя каманды, «Алашкерт» не пакінуў чэмпіянат у наступным сезоне. У чэмпіянаце 2014/15 «Алашкерт» заняў 4-е месца, якое дало права камандзе выступаць у Лізе Еўропы УЕФА. У 1-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з шатландскім «Сент-Джонстанам». Нягледзячы на тое, што шатландцы былі відавочнымі фаварытамі, «Алашкерт» перамог 1:0 у хатнім матчы і дзякуючы забітаму голу ў гасцях, прайшоў далей. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з казахстанскім «Кайратам», але ў гасцях прайграў 3:0, а ў хатнім матчы здабыў перамогу з лікам 2:1.

У сезоне 2015/16 «Алашкерт» здолеў упершыню стаць чэмпіёнам Арменіі, а два наступных года паўтараў свой поспех.

Статыстыка выступленняў

правіць

Міжнародныя кубкі

правіць
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 14 3 5 6 12–20
Ліга Еўропы 17 7 3 7 17–23
Ліга канферэнцый 6 0 1 5 4–5
Усяго 37 10 9 18 33–58
Сезон Турнір Раўнд Сапернік Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2015/16 Ліга Еўропы 1 к/р   Сент-Джонстан 1:0 (Х) 1:2 (Г) 2:2 г.в.  
2 к/р   Кайрат 0:3 (Г) 2:1 (Х) 2:4  
2016/17 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Санта Калома 0:0 (Г) 3:0 (Х) 3:0  
2 к/р   Дынама (Тбілісі) 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3  
2017/18 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Санта Калома 1:0 (Х) 1:1 (Г) 2:1  
2 к/р   БАТЭ 1:1 (Г) 1:3 (Х) 2:4  
2018/19 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Сэлтык 0:3 (Х) 0:3 (Г) 0:6  
2018/19 Ліга Еўропы 2 к/р   Суцьеска 1:0 (Г) 0:0 (Х) 1:0  
3 к/р   ЧФР 0:2 (Х) 0:5 (Г) 0:7  
2019/20 Ліга Еўропы 1 к/р   Македонія 3:1 (Х) 3:0 (Г) 6:1  
2 к/р   ФКСБ 0:3 (Х) 3:2 (Г) 3:5  
2020/21 Ліга Еўропы 1 к/р   Рэнова 0:1 (Х)  
2021/22 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Конас-Кі Номадс 2:2 (Г) 1:0 (Х) 3:2  
2 к/р   Шэрыф 0:1 (Х) 1:3 (Г) 1:4  
2021/22 Ліга Еўропы 3 к/р   Кайрат 0:0 (Г) 3:2 (Х) 3:2  
плэй-оф   Рэйнджэрс 0:1 (Г) 0:0 (Х) 0:1  
2021/22 Ліга канферэнцый групавы этап   Макабі Тэль-Авіў 1:4 (Г) 1:1 (Х) 4-е месца  
  ХІК 2:4 (Х) 0:1 (Г)
  ЛАСК 0:3 (Х) 0:2 (Г)

Галоўныя трэнеры

правіць
  1. https://www.transfermarkt.com/alashkert-yerevan/mitarbeiterhistorie/verein/37914