Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй

Германа-савецкі дагавор аб дружбе і граніцы — дагавор паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам ад 28 верасня 1939 года, падпісаны пасля ўварвання ў Польшчу армій Германіі і СССР міністрам замежных спраў Германіі Рыбентропам і народным камісарам па замежных справах СССР Молатавым.

Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй
Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй
Дата падпісання 28 верасня 1939
Месца падпісання Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Масква, СССР
Падпісалі Вячаслаў Молатаў
Іаахім фон Рыбентроп
Бакі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Падпісанне дагавора
Карта да дагавора, апублікаваная ў савецкім друку, падпісана Сталінам і Рыбентропам (фактычна падробка, таму што граніцы носяць анахраністычны характар, так граніцы Літвы паказаны станам на снежань 1940 года (ужо пасля перадачы Літоўскай ССР часткі тэрыторыі БССР), граніцай СССР з Румыніяй паказаны Прут а не Днестр, але Букавіна ўся румынская, пры гэтым граніца Германіі і Літвы ў раёне Клайпеды (перададзенай Германіі ў сакавіку 1939) паказана пункцірам, хоць граніцы Славакіі і Венгрыі адпавядаюць зменам сакавіка 1939 года
Падпісанне дагавора. Злева направа: саветнік МЗС Германіі па прававых пытаннях Фрыдрых Гаус  (ням.), прадстаўнік МЗС Германіі Андар Генке  (ням.), перакладчык Густаў Гільгер, начальнік Генштаба РСЧА Барыс Шапашнікаў, пасол СССР у Германіі Аляксей Шкварцаў, старшыня СНК СССР Вячаслаў Молатаў, міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп, генеральны сакратар ЦК УКП(б) Іосіф Сталін

Сакрэтныя дадатковыя пратаколы дагавора карэктавалі «сферы інтарэсаў» Германіі і СССР, абумоўленыя 23 жніўня таго ж года ў пакце Молатава — Рыбентропа, а таксама каардынавалі недапушчэнне «польскай агітацыі» на тэрыторыі захопленай Польшчы[1][2].

Тэкст дагавора і карта з лініяй граніцы паміж СССР і Германіяй былі апублікаваны ў савецкім друку[3][4][5][6], дадатковыя пратаколы (акрамя аднаго, ад 4 кастрычніка 1939) апублікаваны не былі.

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй

Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года дагавор, гэтак жа як і ўсе астатнія савецка-германскія дагаворы, страціў моц[7]. Пры заключэнні пагаднення Сікорскага — Майскага 30 ліпеня 1941 года савецкі ўрад прызнаваў, што савецка-германскія дагаворы 1939 года страцілі моц у частцы тэрытарыяльных змен у Польшчы.

Апісанне

правіць

Да дагавора прыкладаліся тры пратаколы — адзін канфідэнцыйны і два сакрэтныя. Канфідэнцыйны пратакол вызначаў парадак здзяйснення абмену савецкімі і германскімі грамадзянамі паміж абедзвюма часткамі падзеленай Польшчы, а сакрэтнымі карэктаваліся зоны «сфер інтарэсаў» СССР і Германіі ў сувязі з падзелам Польшчы і хуткімі «спецыяльнымі мерамі на літоўскай тэрыторыі для абароны інтарэсаў савецкага боку», а таксама ўсталёўваліся абавязацельствы бакоў спыняць любую «польскую агітацыю», якая закранае інтарэсы бакоў.

У час уварвання ў Польшчу немцы занялі Люблінскае ваяводства і ўсходнюю частку Варшаўскага ваяводства, тэрыторыі якіх, паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, знаходзіліся ў сферы інтарэсаў Савецкага Саюза. Для таго, каб кампенсаваць Савецкаму Саюзу гэтыя страты, быў складзены сакрэтны пратакол да гэтага дагавора, паводле якога Літва, за выключэннем невялікай тэрыторыі Сувалкскага раёна, пераходзіла ў сферу ўплыву СССР[1]. Гэты абмен забяспечыў Савецкаму Саюзу неўмяшанне Германіі ў яго адносіны з Літвой, што ў выніку прывяло да анексіі Літвы і стварэння Літоўскай ССР 15 чэрвеня 1940 года[8].

Дапаўненні

правіць

10 студзеня 1941 года былі заключаны Дагавор аб савецка-германскай граніцы ад ракі Ігоркі да Балтыйскага мора, а таксама пагадненні аб перасяленні этнічных немцаў у Германію з Літоўскай[9], Латвійскай і Эстонскай ССР[10]. Гэтыя пагадненні ўключалі палажэнні аб арганізацыі перасялення і ўрэгулявання маёмасных пытанняў, звязаных з гэтым перасяленнем.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Тэкст дагавора ў Вікікрыніцах
  2. Безыменский Л. А. Глава 17 — Пятый раздел Польши // Гитлер и Сталин перед схваткой. — М.: Вече, 2000. — (Военные тайны XX века). — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0628-5.
  3. Германо-советский договор о дружбе и границе между СССР и Германией // «Правда» : Газета. — 1939. — 29 верасня — № 270 (7955). — С. 1.
  4. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией. — Факсіміле афіцыйнай публікацыі. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 12 мая 2017.
  5. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — 30 верасня — № 133 (2303). — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2009.
  6. Демаркационная линия раздела Польши - карта // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — 30 верасня — № 133 (2303). — С. 2. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  7. Пакт Молотова-Риббентропа. Об источнике(недаступная спасылка). Историк.Ру (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017. Праверана 12 мая 2017.
  8. (англ.) European Parliament (January 13, 1983). "Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania". Official Journal of the European Communities. C 42/78.
  9. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности из Литовской Советской Социалистической Республики в Германию, а также о переселении литовских граждан и лиц литовской, русской и белорусской национальностей из Германии (бывшей Мемельской и Сувалкской областей) в Литовскую Советскую Социалистическую Республику. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 — 22 июня 1941. — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 306 —- 317. — 448 с.
  10. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности с территории Латвийской и Эстонской Советских Социалистических Республик в Германию. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 —- 22 июня 1941. — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 317 —- 325. — 448 с.

Літаратура

правіць