Дагавор Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы (1449)
Дагавор Вялікіх Княстваў Літоўскага і Маскоўскага 1449 года быў падпісаны Казімірам Ягайлавічам і Васілём II, і вызначаў падзел земляў Русі паміж двума вялікімі княствамі. Вотчынай (сферай інтарэсаў) вялікага князя літоўскага прызнаваліся Смаленск, «Любутеск», Мцэнск, землі Украіны. Вотчынай вялікага князя маскоўскага прызнаваліся Ноўгарад Вялікі, Ржэў і Пскоў. Таксама вялікі князь літоўскі абавязваўся прызнаць выбранага ў Маскве мітрапаліта Іону, а абодва вялікія князі дамовіліся не прыймаць князёў-перабежчыкаў.
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад актыўнай палітыкі на прылеглых усходнеславянскіх землях, і наогул на ўсходзе. Мяркуецца, што так стала таму, што Казімір Ягайлавіч, стаўшыся польскім каралём, страціў цікавасць да спраў ВКЛ[1], або што такая адмова была вымушанай радам іншых замежнапалітычных фактараў, а між іншым — рэзкім узрастаннем пагрозы з боку Асманскай імперыі[2]. У кожным разе, ВКЛ страціла на ўсходніх землях Русі і ўплыў, і саюзнікаў.
Дагавор стабілізаваў адносіны ВКЛ і ВКМ на перыяд 1450-х—1480-х гадоў, аднак карэнных супярэчнасцей не ліквідаваў. Так, Маскоўская дзяржава не мела намеру па-сапраўднаму адмаўляцца ад прэтэнзій на ўсе праваслаўныя землі Русі, што прывяло да раду ваенных канфліктаў ВКЛ і ВКМ канца 15 — пач. 16 ст.
Зноскі
- ↑ Пд. М. Ермаловіча.
- ↑ Пд. Г. Сагановіча
Літаратура
правіць- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6
- Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2