Дайлідскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Дайлі́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дайліды.
Дайлідскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Іўеўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дайліды |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 3 мая 1962 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе, а сельсавет перайменаваны ў Іўеўскі сельсавет[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.