Дакладная рыфма
Дакла́дная ры́фма — такая рыфма, у якой супадаюць націскныя і паслянаціскныя гукі: ра́нку — вуша́нку, крыні́цы — рукаві́цы і г. д. Што да мужчынскіх рыфмаў, то дакладнымі лічацца такія, у якіх супадаюць і пераднаціскныя зычныя: імгла́ — цяпла́, гады́ — малады́, гром — дабро́м і г. д. Крытэрый дакладнасці рыфмаў залежыць як ад фанічных асаблівасцей мовы, так і ад літаратурных традыцый. У прыватнасці, у беларускай паэзіі дакладнымі лічацца рыфмы з націскнымі галоснымі і — ы, а — я, э — е (ні́бы — ры́бы, рама́на, — на Я́на, Арэ́се — ле́се).
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.