Мужчынская рыфма
Мужчы́нская ры́фма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на апошні склад зарыфмаваных словаў. Адрозніваюць адкрытую мужчынскую рыфму — з галосным на канцы (дна́ — вайна́, зару́ — пару́) і закрытую, што мае ў канцы зычны гук (сто́л — вузё́л, прыва́л — права́л). У беларускай паэзіі мужчынскія рыфмы сустракаюцца ва ўсе часы яе існавання, хоць у вуснай народнай паэзіі і ў сілабічнай паэзіі яны значна саступаюць жаночым рыфмам.
- Наце ж вам, свашачкі, сыра кусо́к,
- Штоб вам, свашачкі, язык усо́х.
- (Народная песня)
Асаблівае распаўсюджанне набыла мужчынская рыфма ў новай беларускай літаратуры:
- Той лясок невысо́к,
- Дзе бярозавы со́к
- Веснім сонечным днё́м.
- Льецца ў звонкае дно́!..
- (А. Лойка)
Рытміка-інтанацыйную і страфічную адметнасць надае вершаванаму твору чаргаванне мужчынскіх рыфмаў з жаночымі, дактылічнымі і гіпердактылічнымі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.