Дактылічная рыфма

Дактылі́чная ры́фма — від рыфмы, у якой націск падае на трэці ад канца склад сугучных словаў. Яна сустракаецца ў беларускай паэзіі ўсіх часоў, хоць у старажытны перыяд выкарыстоўвалася значна радзей, чым у сучаснай вершатворчасці. Па частаце ўжывання гэтая рыфма знаходзіцца на трэцім месцы — пасля жаночай і мужчынскай. Вось прыклады дактылічнай рыфмы:

Антон мало́дзенькі
Піў мёд сало́дзенькі.
Прыкаціўся к бо́чачцы,
Яшчэ трошкі хо́чацца.
(Народная песня).

Дактылічная рыфма часцей выкарыстоўваецца не самастойна, а ў спалучэнні з жаночай і мужчынскай, што робіць рытміка-інтанацыйны малюнак вершаванага твора больш разнастайным.

Літаратура правіць