Далёкія (курганны могільнік)

Далёкія — курганны могільнік каля аграгарадка Далёкія Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад вёскі ў пералеску і на полі, каля дарогі ў в. Даўборы.

Апісанне правіць

20 насыпаў вышынёй 1—1,5 м, дыяметрам 5—9 м. Даследавалі ў канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, ў 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1980 годзе Л. У. Дучыц. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жалезныя нажы і спражкі, крэсіва, бронзавыя бранзалеты і гузікі, ляпныя пасудзіны. Датуецца VIII—XI стагоддзямі, належаў балта-славянскаму насельніцтву.

Літаратура правіць